Літаратурна-музычны фестываль «Восень у Завоссі»

16.10.2021 12:00 - 16:00 Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» (в. Завоссе, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобл.) Бясплатнае

Завоссе. Вядомае ў краіне і далёка за яе межамі месца, бо тут нарадзіўся, быў шчаслівы і пакінуў сваё сэрца адзін з найвялікшых геніяў чалавецтва Адам Міцкевіч.


16 кастрычніка 2021 г. у Музеі-сядзібе Міцкевічаў «Завоссе» (філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры) пройдзе літаратурна-музычны фестываль «Восень у Завосі».

Час правядзення: 12:00 — 16:00.

Адрас: в. Завоссе, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобл., Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе».

Гасцей свята чакаюць: анімаваныя экскурсіі па сядзібе, музычная праграма (з удзелам спецыяльнага госця ад асацыяцыі «БелБрэнд»), літаратурна-тэатральная дзея, гістарычная анімацыя, інтэрмедыі старажытнага лялечнага тэатра «Батлейка», рамесніцкі кірмаш, мастацкі пленэр, інтэрактыўныя пляцоўкі, квэсты, гульні, майстар-класы, дэгустацыі ды чаяванне, а таксама мноства іншых актыўнасцей на розны густ і ўзрост.

Сярод пакрытых чаротам драўляных будынкаў наведвальнікі змогуць адчуць атмасферу шляхецкага двара другой паловы ХVІІІ ст. Інтэр’ер самога музея, які дэталёва ўзнаўляе жыццё і побыт беларускіх шляхціцаў, раскажа ім, як жылі, пра што думалі і пра што марылі прадстаўнікі сям’і знакамітага паэта.

Кошт квіткоў без праезду: 10.00 BYN. Дзеці да 7 гадоў — бясплатна. «Сямейны» квіток (2 дарослых + 1 дзіця да 16 гадоў або 2 дарослых + 2 дзяцей да 16 гадоў або 2 дарослых + 3 дзяцей да 16 гадоў) — 15.00 BYN.

Кошт квіткоў з праездам Мінск-Завоссе-Мінск: 25.00 BYN. Дзеці да 7 гадоў — 17.00 BYN. «Сямейны» квіток (2 дарослых + 1 дзіця да 16 гадоў або 2 дарослых + 2 дзяцей да 16 гадоў або 2 дарослых + 3 дзяцей да 16 гадоў) — 55.00 BYN.

Набыць квіткі анлайн можна тут 

Тэл. +375-17-370-99-32, +375-17-363-56-21 (Мінск)
+375-16-346-25-70 (Завоссе).


Вам можа быць цікава

Выстава "FARBA Lab. Агонь. Босх" у Мінску

12.01.2026 11:00 - 15.02.2026 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Мацвея Басава ў Мінску

27.01.2026 17:00 - 14.02.2026 19:00 галерэя “Мастацтва” (пр-т Незалежнасці, 12)

Выстава "Сямён Герус. Да 100-годдзя мастака" ў Мінску

14.02.2026 11:00 - 29.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Шляхецкі баль у Вільні

14.02.2026 (17:00 - 19:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ