Этнакемпінг «Карані-2022» на Ушаччыне

12.08.2022 - 14.08.2022 11:00 - 18:00 (Віцебская вобл.) ад 50 рублёў

З 12 па 14 жніўня на беразе возера пад Ушачамі адбудзецца этнакемпінг «Карані». Запрашаюць усіх, хто хоча прысвяціць выходныя творчасці і самаразвіццю.



Дата: 12-14 жніўня

Месца: возера пад Ушачамі, Віцебская вобл. (дакладныя каардынаты — на сайце фэста)


Прастора напоўніцца якаснымі практыкамі, майстар-класамі, трэнінгамі, лекцыямі, творчымі лабараторыямі ды музычнымі выступамі пад адкрытым небам. Удзельнікі будуць танчыць, смачна есці, піць гарбату і атрымліваць асалоду ад зносінамі з сябрамі.


Вось якія будуць прасторы:


Лазня на беразе;

Гасцёўня, дзе па вечарах граюць музыкі і ўсе збіраюцца вакол вогнішча;

Прастора практык;

Чайныя пакоі;

Пакоі адпачынку і паслабленні;

Чароўная дзіцячая прастора;

Крамка з рамеснымі таварамі і майстар-класамі;

Вегетарыянская сталовая з 3-х разавым харчаваннем і смачнюшкамі;

Жаночая прастора, дзе кожная можа праявіцца і вярнуцца ў рэсурс;

Мужчынская прастора з тэматычнымі практыкамі і хвацкімі забавамі;

Здраўніца — пакой, дзе можна адпачыць целам і пазнаёміцца ​​з практыкамі;

Ёга-пакой;

Спальня — кемпінг, прастора адпачынку і адзіноты;

Таемныя пакоі.



Кошт квітка на ўсе 3 дні — 120 рублёў. Праграму фэста ды квіткі шукайце на сайце «Каранёў» па спасылцы.









Вам можа быць цікава

Чытанкі-забаўлянкі дзя дзетак у Кракаве

20.12.2025 (13:00 - 15:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

ОўпэнШафа ў Батумі

21.12.2025 (14:00 - 20:00) аКсяродак (Клдзіашвілі 32)

Раство па-беларуску ў Варшаве

28.12.2025 (15:00 - 20:00) "Дліна скарбаў" (Puławska, 114)

Кінаканцэрт Івана Кірчука "Калядныя ігрышча" ў Мінску (12+)

31.12.2025 (18:30 - 19:30) Кінатэатр "Піянер" (ул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ