Этнавечарына «Зіма з летам сустракалася...» у Гомелі

15.02.2025 16:00 - 18:00 філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а) 7 рублёў

 У суботу, 15 лютага, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі ладзіць этнавечарыну, прысвечаную святу Стрэчанне, альбо Грамніцам.




У земляробчым календары беларусаў гэта знакавая і лёсавызначальная падзея. 

Са Стрэчання пачыналі ўжо рыхтавацца да вясны — гаспадары ладзілі, аглядалі, рамантавалі прылады, патрэбныя для вясновага клопату: «Да Грамніц не скідай з рук рукавіц, а як прайшлі Грамніцы, то ўжо не патрэбны рукавіцы». 

Разам упрыгожаць елку кветкамі (чаму і навошта — дазнаецеся на імпрэзе), паспяваюць стрэчанскія песні, паводзяць вясновыя карагоды, патанчаць народныя танцы. 


 Па традыцыі стол збіраюць у складчыну!

 Прыносьце з сабой штосьці да святочнага стала: любыя смаколікі (і не толькі салодкія) — яешню, пірагі, бліны, варэнікі, бульбу, каўбасу, сыр, цукеркі, печыва, любыя іншыя вамі любімыя ласункі. 

Кошт удзелу — 7 рублёў для дарослых, дзеткам да 6 гадоў уваход вольны. 

Абавязкова трэба запісацца — просяць толькі праз сацсеткі, напрыклад, праз інстаграм музея. 




Вам можа быць цікава

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ