У суботу, 8 лістапада, ФШ1 ладзіць у Варшаве дыскусію "Ці патрэбна беларускім фатографам супольнасць?"
Сёння беларуская фатаграфічная сцэна раскідана паміж Мінскам, Вільняй, Варшавай і іншымі гарадамі. Хтосьці працуе ўнутры краіны, хтосьці - у эміграцыі. Сувязі аслабелі, а агульных пляцовак для размовы стала менш.
Прапануюць сустрэцца і адкрыта пагаварыць:
? ці патрэбна нам супольнасць сёння;
? што яна можа даваць фатографам;
? якія праблемы існуюць у полі беларускай фатаграфіі;
? ці магчымы кантакт і супольная праца паміж фатографамі, якія знаходзяцца ў розных краінах?
Удзел бяруць:
Сяргей Міхаленка, фатограф, выкладчык, заснавальнік Беларускай Незалежнай Асацыяцыі Фатографаў (Літва);
Ганна Самарская, сузаснавальніца і кіраўніца WomenInTech, дасціпна ведае, як будуецца і расце супольнасць;
Аляксандр Веледзімовіч, пісьменнік і выкладчык;
Яўген Атцецкі, фатограф, выкладчык, сузаснавальнік беларускай фатаграфічнай платформы ФШ1;
Фасілітатарка - Кацярына Ігнашэвіч, фатографка, мэнеджарка платформы ФШ1 і ўдзельніца калектыву +375.
Пасля дыскусіі адбудзецца адкрытая размова з удзельнікамі, дзе кожны зможа падзяліцца ўласным меркаваннем, досведам, назіраннямі і пытаннямі.
Арганізуюць працу за сталамі ў невялікіх групах, каб кожны меў магчымасць паразважаць над пастаўленнымі пытаннямі.
Заключная частка - кава-паўза і нэтворкінг.
Працягласць - 5 гадзін.
Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.