Фэст дзіцячай літаратуры «Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!» у Мінску

29.02.2024 10:00 - 19:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 6,50 рублі


У чацвер, 29 лютага, у музеі Якуба Коласа — фестываль дзіцячай літаратуры «Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!».





А вось якая праграма: 

10.00 — пачатак працы фестываля дзіцячай кнігі


Творчыя сустрэчы ў Доме Коласа: (другі паверх, вялікая гасцёўня музея, у межах кожнай сустрэчы — аўтограф-сесія пісьменніка і гульня-віктарына) 

10.10 творчая сустрэча з пісьменнікам Алесем Карлюкевічам; 

10.40 творчая сустрэча з пісьменніцай Валянцінай Драбышэўскай; 

11.20 творчая сустрэча з пісьменніцай Ірынай Карнаухавай; 

12.00 творчая сустрэча з пісьменніцай Жаннай Міус;

 13.00 творчая сустрэча з пісьменнікам Паўлам Гушынцом; 

14.00 сустрэча з унучкай Якуба Коласа Марыяй Міцкевіч; 

15.00 творчая сустрэча з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.


16.30 Музычная казка «Стойкі алавяны салдацік» (3+) ад тэатра «Бусы». 

Казка перанясе вас у свет цацачных герояў — алавянага салдаціка, танцоркі, троля з табакеркі. 

Разам з казачнай гісторыяй дзеткі пазнаёмяцца з чароўнай музыкай скрыпкі, званочкаў, трыкутнікаў, музычных шкатулак, гуками гераічных маршаў і лірычных рамансаў.

 18.30 Спектакль «Беласнежка vs Папялушка» (6+) ад тэатра «Бусы». 

Казка жыве ў кожным імгненні нашага жыцця! І мы самі — частка гэтых гісторый. Калі заўважаеш гэта, ужо немагчыма разбачыць вакол сябе чараўніцтва штодзённасці! 

Гэты спектакль — тэатр прадметаў! Вы абавязкова пазнаеце ў знаёмых прадметах знаёмых герояў!


Інтэрактыўныя пляцоўкі: (першы паверх, экспазіцыйныя залы музея) інтэрактыўная пляцоўка цэнтралізаванай сістэмы бібліятэк;

 майстар-клас па маляванні ад мастачкі-ілюстратаркі выданняў «Калядаў» і «Летнім часам» Ліаны Жванія;

інтэрактыўныя гульні, заняткі, сюрпрызы ад музея Якуба Коласа; 

тэматычныя фотазоны, пазлы, прагляд беларускамоўных мультфільмаў; 

кніжны гандаль ад «Акадэмічнай кнігі». 


Квіткі на фэст — 6,50 рублі. І кожнаму наведвальніку ў падарунак кніга! 


Квіткі на спектаклі тэатра "Бусы"— 20 рублёў дзіцячы, 10 рублёў дарослы.






Вам можа быць цікава

Сустрэча «Глыбокія чытанні: сяброўства» ў Вене

13.05.2025 (17:00 - 20:00) Венскі фальклорны музей, Otto Wagner Areal, павільён 1 (Baumgartner Höhe 1)

ŠUMA ў Варшаве

23.05.2025 (19:00 - 23:00) Mała Warszawa (Otwocka 14)

Tochka K у Беластоку (12+)

23.05.2025 (19:30 - 21:30) Bialystok Music Club (ul. Legionowa 14/16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ