Фэст камернай музыкі "Даўніна і сучаснасць" у Нясвіжы

26.08.2022 - 28.08.2022 18:00 - 23:30 Нясвіжскі замак ад 18 рублёў

З 26 па 28 жніўня ў Нясвіжскім замку адбудзецца фестываль камернай музыкі "Нясвіж: даўніна і сучаснасць".


Дата: з 26 па 28 жніўня

Месца: Тэатральная зала Нясвіжскага замка, Нясвіж


Запрашаюць прыхільнікаў класічнай музыкі. Чакае насычаная праграма з шасці канцэртаў. Будуць і папулярныя шэдэўры камернай музыкі, і менш вядомыя. Абяцаюць таксама музыку беларускіх аўтараў.


26 жніўня будзе канцэрт “Вівальдзі і П'яцола”.

27 жніўня – адразу тры канцэрты: “Шапэн у замку”  а 12-й, "Канцэрт дуэта Корсак – Калле" а 18-й і "Ноч у замку" а 21-й.

У нядзелю, 28 жніўня, фэст завершыцца двума канцэртамі: "Мары пра Нясвіж" а 13-й і "Даўніна і сучаснасць" а 17-й.


Квіткі коштам ад 18 рублёў можна набыць па спасылцы, але ж спяшайцеся - хутка скончацца!



Вам можа быць цікава

Сустрэча літаратурнай школы "Тэкст" у Мінску

27.02.2026 (19:00 - 21:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Беларускамоўны нэтворкінг у Таронта

28.02.2026 (18:00 - 20:00) 524 St Clarens Ave (524 St Clarens Ave)

Дзень роднай мовы ў Н'ю-Ёрку

01.03.2026 (12:00 - 15:00) сабор св. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Avenue)

Спектакль «Стомлены д’ябал» ва Уроцлаве

14.03.2026 (19:00 - 20:00) Centrum Ukraińskie Kultury i Rozwoju (ul. Ruska 46a/201)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ