Фэст «Кераміка Крэва»

19.08.2023 14:00 - 23:34 Крэўскі замак (Смаргонскі р-н, Гарадзенская вобл.) 5 рублёў


У суботу, 19 жніўня, у Крэве збяруцца аматары гістарычных падарожжаў, рыцарскіх забаў і народных песень — тут ладзяць фэст-кірмаш «Кераміка Крэва».




Дата: 19 жніўня

Час: з 14.00

Месца: Крэўскі замак, Крэва, Смаргонскі р-н, Гарадзенская вобл.


Во якая праграма:


 Пляцоўка перад брамай замка. 

14:00-14:20 — тэатралізаванае адкрыццё фестывалю-кірмашу; 

14:20-16:00 — канцэрт з удзеламфольк-гуртоў; 

17:00-18:00 — і яшчэ адзін канцэрт; 

18:00-18:20 — падвядзенне вынікаў фестывалю-кірмашу, узнагароджанне майстроў-керамістаў; 

18:20-19:20 — і зноў канцэрт; 

19:20-20:00 — майстар-клас па сярэднявечных танцах; 

20:00-22:00 — канцэртаў мала не бывае; 

22:00-00:00 — нарэшце дыскатэка.


Унутраны двор замка

 14:30-16:00 — інтэрактыўныя пляцоўкі;

 17:00-18:00 — сярэднявечныя забавы. Крэўскі замак у гады Першай сусветнай вайны; 

15:00, 17:00 — збор групы на экскурсію ў гісторыка-краязнаўчы музей Крэўскай сярэдняй школы; 

16:00-17:00 — конны рыцарскі турнір; 

23:40-00:00 — фаер-шоу «Вогненныя вароны» (Ліда).


Вежа 14:30, 15:30, 17:30, 18:30 — аглядныя экскурсіі «Гістарычнае Крэва». І вядома ж, горад майстроў, фудкорты, дзіцячая літаратурна-гульнявая пляцоўка, гандаль. 


Квіткі — дарослым 5 рублёў, дзеткам 2 рублі.





Вам можа быць цікава

Выстава «Un-packing: Лакуны памяці» ў Варшаве

24.09.2025 18:00 - 26.10.2025 19:00 Teatr Dramatyczny im. Gustawa Holoubka (Plac Defilad 1)

Гурт "BosaeSonca" ў Празе

24.10.2025 (20:00 - 22:00) Second Culture (Delnická 475/43)

Апошні N.R.M. у Варшаве

09.11.2025 (20:00 - 23:00) 2KOŁA (ulica Tunelowa 2B)

"Syndrom Samazvanca" ў Варшаве

13.11.2025 (19:00 - 22:00) VooDoo Club [Stage 2] (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ