Фэст «Межы» ў Берліне

20.05.2023 - 21.05.2023 15:00 - 22:00 Haus der Statistik (блок OTTO) (Otto-Braun-Stasse 70-72) free donation

Гэтымі выходнымі, 20 і 21 траўня, у Берліне адбудзецца фестываль «Межы» — мікс эксперыментальнага відэа-арту і інсталяцый, эмбіенту і інструментальнага джазу, акустыкі і электронікі, Усходняй і Заходняй Еўропы.



Дата: 20 і 21 траўня

Час: з 15.00 і з 16.00 (час мясцовы)

Месца: Haus der Statistik (блок OTTO), Otto-Braun-Stasse 70-72, Берлін


Каб даведацца, дзе нашы межы і ці існуюць яны, будзе цудоўная музычная і мастацкая кампанія, у тым ліку Big Bouncing Charlie, MadMappers, Primary Noise, Mufer і іншыя.

Праграма вось якая:

20 траўня, субота:

15:00 — адкрыццё, вінілавыя DJ-Sets ад End80s

15:00 — эксперыментальны спектакль Віктара Красоўскага «Пустка». Спроба прысутнічаць у часа-прасторавай мастацкай сесіі без выкарыстання асноўных адзінак вымярэння, такіх як «час», «прастора» і «дзеянне».

16:00 — VHSalon — эксперыментальны саўндтрэк для незразумелых візуальных VHS-відосаў.

 17.30 — 19.00 — жывыя сэты acid TV ад MadMapper і «REFUTURE SAMP» Мішы Радзівонава. Эксперыментальны фільм, які рабіўся ў 2019-2020 гадах, частка яшчэ не апублікаванага праекта «REFUTURE».

Вынік эксперыментаў з дэпрывацыяй сну падчас дэпрэсіі і перыяду пісьменніцкага блоку. Падарожжа ў падсвядомасць, замагільныя галюцынацыі, мройная паралельная рэальнасць, небыццё.

19:00-20:00 — «Primary noise» — электраакустычны музычны праект электроннага прадзюсара Антона Анішчанкі і музыкі Пафнуція, дзе Пафнуцій грае на альп-горне, трубе і валторне, а Антон стварае гукавыя пейзажы, апрацоўку электроннага і жывога гуку.

Праект узаемадзейнічае з прасторай, дзе адбываецца канцэрт. Мікрафоны ўсталёўваюцца на паверхнях у памяшканні (дзверы, халадзільнікі, сталёвыя рамы, бачкі), увесь гук апрацоўваецца ўжывую і мікшыруецца з загадзя запісанымі гукамі і духавымі акустычнымі інструментамі, на якіх грае Пафнуцій.

20:00 — 22:00 — джэм Big Bouncing Charlie & KOOB

21:00 — 22.00 — Яўген Булдык / Mufer: гукі глыбіні пранікаюць у вушы, ствараючы адчуванне бязважкасці, а пульсуючы рытм трымае ў напружанні.

21 траўня, нядзеля 16:00 — DJ-Sets ад Мікалая Балакло — эсід-хаўс, прагрэсіўны транс, электра і пост-панк.

17.00 — перформанс «МАСТАЦТВА Ў ЦЯЖКІЯ ЧАСЫ» № 13 ад Performance Büro & Max Blax

 18.00 — 19.00 — «Лісты Х» ад Надзі Саяпінай і Яўгена Булдыка.

«Лісты X» — гэта відэадзённік, які суадносіць і спалучае ў адной «кнізе» розныя кантэксты і чалавечыя гісторыі, якія адлюстроўваюць тэму выгнання, міграцыі і бежанства, страты дома, выбару, адаптацыі і экзістэнцыяльнага крызісу, выкліканага вайной і рэпрэсіямі. Гэта ўспамін асабістых перажыванняў і разважанняў з паведамленняў і каментарыяў у сацыяльных сетках, фрагментаў інтэрв’ю і мультымедыйных архіваў, сабраных падчас даследаванняў мастака.

19.00 — СОЛА 3_а(LIVE) У творчасці музыка выкарыстоўвае аналагавыя сінтэзатары, пабудаваныя на транзістарах 80-х, якія даюць глыбіню гуку, а таксама палявыя запісы, зробленыя падчас гукавых экспедыцый, і архіўныя запісы беларускага фальклора, якія адсылаюць да вытокаў і гавораць самі за сябе.

20.00 — 22.00 — «Рух фільм: праца па барацьбе з мінулым. Як адбываецца гвалт?» by Ambient JAM & Вова Штэба

Гэты фільм не ідзе сёння, але, верагодна, гэта было і не ўчора. Засталося толькі гудзенне ў вушах і шум у вачах. Як супрацьстаяць гвалту, як убачыць бяссілле?

Уваход — free donation.







Вам можа быць цікава

Выстава Юрыя Тарэева ў Віцебску

31.03.2025 17:00 - 15.06.2025 18:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Фрыда» у Гомелі (12+)

18.04.2025 18:00 - 29.06.2025 18:00 (праспект Леніна, 43)

Канцэрт «Хрыстус Уваскрослы» ў Вільні

11.05.2025 (13:10 - 15:00) касцёл св. Барталамея (Užupio g. 17A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ