Кінаквіз «Апошні кінасеанс» у Вільні

05.06.2026 18:30 - 20:30 Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх)) Бясплатнае
У пятніцу, 5 чэрвеня, у беларускім Замку ладзяць квіз «Апошні кінасеанс».

Абяцаюць утульнае і крыху настальгічнае развітанне з сезонам для ўсіх, хто любіць кіно, квізы і добрую кампанію.

Зусім нядаўна адгрымеў Канскі кінафестываль — а значыць, гэта ідэальны момант яшчэ раз акунуцца ў свет вялікага кіно, успомніць любімыя фільмы, актораў і кінагісторыі.

У праграме:

  • Апошні ў сезоне кінаквіз (наступны — ужо толькі восенню!)
  • Прагляд кароткаметражных фільмаў — як і належыць любому прыстойнаму кіназалу
  • Святочны торт — бо 6 чэрвеня дзень нараджэння ў арганізатаркі квіза Каці
  • Кінабар з кактэйлямі

Час развітвацца з кінасезонам прыгожа: з папкорнам у руках, кактэйлем у кінабары і добрай гісторыяй на экране!

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Арт-кірмаш у Мінску

30.05.2026 12:00 - 31.05.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Спектакль «Галасы Адысеі» ў Варшаве

06.06.2026 19:00 - 07.06.2026 21:00 Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ