ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фэст «Нефільтраванае кіно» ў Вільні

20.07.2023 - 22.07.2023 19:00 - 21:00 ------------ donation

Напрыканцы тыдня, 20, 21 і 22 ліпеня, у Вільні адбудуцца паказы беларускага кінафэста «Нефільтраванае кіно», адмененага сёлета ў Мінску па загадзе мінкульта.



У чацвер, 20 ліпеня, пакажуць праграму відэаарту. 


Дата: 20 ліпеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Ideas Block, A. Goštauto st. 11 (уваход з двара), Вільня 

Гістарычна відэаарт — гэта мастацтва супраціву. З самага свайго нараджэння ён ўзаемадзейнічае з сацыяльнай праблематыкай, крытыкай СМІ, ілюзіяністычнага кіно, спажывецкага грамадства.

Агульная працягласць фільмаў — 63 хвіліны + абмеркаванне. 

Уваход — donation.


 У пятніцу, 21 ліпеня, у CreateCulture Space пакажуць праграму «Frontline».

Дата: 21 ліпеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня 


Ці здольны кінематограф адлюстраваць сучаснасць у цяжкія часы гуманітарных катастроф і войнаў? Што сёння можа выканаць ролю авангарду ў гэтым мастацтве?

 Вас чакае 75-хвілінная праграма на лініі фронту + абмеркаванне. 

Уваход — donation.

 
А ў суботу, 22 ліпеня, вяртайцеся ў Ideas Block на сеанс найлепшых кароткаметражак фэста.

 Дата: 22 ліпеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Ideas Block, A. Goštauto st. 11 (уваход з двара), Вільня 

Сёлета актуальнасць наратываў, у тым ліку кароткаметражных фільмаў, вызначаецца адносінамі паміж людзьмі. Рызыка дэгуманізацыі вышэйшая, чым калі-небудзь. 

У сувязі з гэтым у праграму фестываля 2023 года ўвайшлі творы з вострымі пытаннямі і канфліктамі, якія суправаджаюцца супрацьстаяннем, эксплуатацыяй і адчужэннем. 

Пры гэтым практычна кожны фільм у праграме ўяўляе сабой асобнае вымярэнне цуду. Нешта найвышэйшае і непадуладнае рацыянальнаму тлумачэнню акружае герояў і становіцца часткай іх паўсядзённага жыцця. 

Нешта звышнатуральнае можа паўстаць у выглядзе казачнай жывёлы або таямнічага савецкага афіцэра, прывіда, фантомаў, геннай інжынерыі або апакаліпсісу. 

Пошук чалавекам свайго месца і мэты на зямлі ў адносінах да вышэйшага парадку з’яўляецца самым ядром праграмы. 


Агульная працягласць фільмаў — 112 хвілін. 

Уваход — donation.




Вам можа быць цікава

Выстава «Жарсці па архітэктуры» ў Брэсце

28.03.2025 17:00 - 22.05.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В,)

Кватэрнік Аляксандра Памідорава ў Гданьску

09.05.2025 (19:00 - 21:00) БКТ «Хатка» (Księdza Leona Miszewskiego 17 / 307 (4 паверх))

Света Бень у Празе

16.05.2025 (20:00 - 22:00) Klub Betlémská (Betlémské nám. 1/169)

BASSOTA і SPIEVY ў Варшаве

16.05.2025 23:00 - 17.05.2025 05:00 Kwadrat Praski (Szwedzka 2/4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ