Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

18.08.2023 - 19.08.2023 21:00 - 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14) 20 рублёў
 

Напрыканцы тыдня, 18 і 19 жніўня, у Брэсце адбудуцца два паказы фэста нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО.



Дата: 18 і 19 жніўня

Час: 21.00

Месца: дворык філармоніі, вул. Арджанікідзэ, 14, Брэст 


Да паказаў штораз ствараюць арыгінальнае музычнае суправаджэнне і прэзентуюць яго ўжывую ў фармаце перформансаў, якія аб’ядноўваюць у сабе кінапаказ і музычны канцэрт.


 18 жніўня, у пятніцу, пакажуць камедыю Гаральда Ллойда «Малодшы брат». 

Уплывовая сям’я Хікоры карыстаецца павагай у тыповым маленькім амерыканскім мястэчку Хікорывіль. Бацька шматдзетнай сям’і Джым Хікоры — шэрыф гэтага мястэчка. У яго тры сыны. 

Олін і Леа — проста хуліганы, а малодшы — нясмелы Гаральд. У яго няма велізарных мускулаў, але дзякуючы сваёй дасціпнасці ён заслугоўвае павагу свайго бацькі і заваёўвае каханне чароўнай Мэры. 


Музычнае суправаджэнне — Марына Рамейка (фартэпіяна).


А ў суботу, 19 жніўня, пакажуць «Рукі Орлака» Роберта Вінэ. 


Піяніст Орлак страчвае свае рукі падчас катастрофы на чыгунцы. Яму перасаджваюць новыя, якія некалі належалі забойцу. У Орлака з’яўляецца адчуванне, што яны цягнуць яго на здзяйсненне злачынстваў... 


Музычнае суправаджэнне: Максім Круглы (фартэпіяна), Юрый Каліноўскі (скрыпка), Дыяна Гантарэнка (флейта). 


Квіткі коштам 20 рублёў яшчэ можна набыць у касах філармоніі ці па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Рухаўскія дываны» ў Мінску

03.06.2026 18:00 - 28.06.2026 19:00 галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава «Постскрыптум» у Мінску

19.06.2026 19:00 - 02.07.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Фестываль «Іграю, як знаю, скачу, як хачу» ў Жодзішках

28.06.2026 (11:00 - 16:00) (Жодзішкі, Смаргонскі раён)

Стэндап Пашы Залуцкага ў Берліне

28.06.2026 (20:30 - 22:30) The Wall Comedy Club (Grünberger Str. 84)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ