Фэст PREKUPALLE на Падляшшы

12.08.2023 18:00 - 23:00 Рэспубліка Біндзюха Бясплатнае

У суботу, 12 жніўня, на Падляшшы, у Рэспубліцы Біндзюха, адбудзецца  фэст PREKUPALLE. Пастаянны лозунг фестывалю: «Музыка — Фільмы — Ежа».



Дата: 12 жніўня

Час: з 18.00 (час мясцовы)

Месца: Рэспубліка Біндзюха, Падляшша 


А 18-й гадзіне пачнецца канцэрт, у якім бяруць удзел KURWADZIKI, PAUL GEIGERZAHLER, WANDROUNIK, POMIDOROFF.

Таксама будуць супольныя здымкі кароткага фільма ў краявідах Рэспублікі Біндзюха. 

Уваход вольны!

На тэрыторыі Рэспублікі ночыць можна бясплатна ў намётах.


Як даехаць:

Уладальнікам самалётаў: у 6 км ад Рэспублікі Біндзюха ёсць аэрапорт PRONAR.

Раварыстам з Захаду: ад Варшавы Усходняй да Гайнуўкі ходзіць цягнік у 08.44 i 18.52. З Гайнуўкі да Рэспублікі Біндзюха застанецца 20 км.

Пешым з Беластока: аўтобусамі да Нарві ці Міхалова, а адтуль пехатою 10 км да Рэспублікі. Дакладнае месца шукайце на фэйсбук-старонцы фэста.


Фэст праходзіць пад Ганаровым патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Біндзюга Януша Гаўрылюка.




Ганаровы Камітэт фэста: Кошка Руда — звычайная грамадзянка РБ, Кот Міша — звычайны грамадзянін РБ.





Вам можа быць цікава

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Лекцыя «Невядомы Левін. Кожны дзень жыцця — карціна» ў Мінску

27.08.2026 (18:30 - 20:30) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, зала беларускага мастацтва XIX — пачатку XX стст.) (К. Маркса, 24)

Мастацтва і музыка ў Мінску (16+)

28.08.2026 (18:00 - 02:00) BW spot (вул. Кульман, 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ