Фэст Салідарнасці «Opór» у Варшаве

30.07.2022 12:00 - 22:00 клуб REJS (ul. Piotra Bardowskiego, 2A) ад 20 злотых

30 ліпеня ў Варшаве адбудзецца Фэст Салідарнасці «Opór» («Супраціў»).



Дата: 30 ліпеня

Час: з 12.00 (час мясцовы)

Месца: клуб REJS, ul. Piotra Bardowskiego, 2A, Варшава


Фэст яднае актывістаў, валанцёраў і музыкантаў з Беларусі, Украіны і Польшчы, каб яшчэ раз сказаць «Не вайне!» і аб’яднаць нашыя намаганні ў барацьбе з агрэсарамі. Толькі разам мы мацнейшыя!


З 12 да 18 гадзін на тэрыторыі фэста будуць працаваць:

арт маркет

пляцоўка грамадскіх арганізацый

лекторый

дзіцячая пляцоўка

спартовая пляцоўка, дзе вядомыя спартсмены правядуць майстар-класы

wakepark, скаладром, workout пляцоўка з інструктарамі, пляж.


А 18-й пачнецца канцэрт. Удзел ужо пацвердзілі гурты з Беларусі, Польшчы, Украіны:

NXOV / Ukraina, hyperpop/metalcore

Tyapin CREW / Białoruś, rap-core

RVAŃ / Ukraina, pop-rock

Graphotype / Białoruś-Polska, rock’n’roll

Szara Masa / Polska, hc/punk

I33I / Ukraina, indie rock

The SUPERBULLZ / Białoruś-Ukraina, hard-core

Karlen&Co / Ukraina, jazz rock

Maло Стиля / Białoruś, indie-punk


Уваход на «Opór» умоўна-платны: 20 злотых (можна ахвяраваць больш), якія цалкам пойдуць на дапамогу беларусам і украінцам.


Палова сабранай сумы пойдзе ў дапамогу дзецям, якія ўцяклі ад вайны ва Украіне, а палова — на дапамогу палітычным вязням у Беларусі.


Не прапусціце! Праграму фэста і квіткі глядзіце па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Калядная музыкатэрапія ў Н'ю-Ёрку

28.12.2025 (14:00 - 15:00) Carnegie Hall (57th Street and Seventh Avenue)

"Ноч ваўкоў" у нацпарку "Прыпяцкі"

17.01.2026 12:00 - 18.01.2026 16:00 ля гатэля "Тураў+" (ля гатэля "Тураў+")

Саша Філіпенка ў Лондане

17.01.2026 (19:00 - 20:00) Arc Space London (13 Tottenham Mews)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ