Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

19.08.2023 - 20.08.2023 12:00 - 19:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3) ад 15 рублёў

19 і 20 жніўня Бярэзінскі біясферны запаведнік зноў прымае фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока».



Дата: 19 і 20 жніўня

Час: з 12.00

Месца: Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка, вул. Цэнтральная, 3, в. Дамжарыцы, Лепельскі раён, Віцебская вобл. 


Вы маеце выдатны шанец прабавіць два дні ва ўнікальным месцы ў кампаніі абаяльных або не вельмі прывабных, магутных ці смешных істот славянскай міфалогіі. Беларускі Цмок і яго світа чакаюць на вас, карацей!


У праграме:

танцы русалак

шаманскае шоу

творчыя майстар-класы

экскурсіі

фуд-корт

фестывальны квэст

навуковыя лекцыі ад знаўцаў беларускай міфалогіі

тэматычная выстава факельнае шэсце і вячэрняе вогненнае шоу

Оpen-air беларускіх гуртоў

І нарэшце: начная экскурсія па міфалагічнай сцежцы запаведніка. 


Ды шмат што іншае! Не засмучайце Цмока — прыязджайце!


Квіткі:

дарослы 55 рублёў, дзіцячы 22 рублёў, дзеткам да 7 гадкоў уваход вольны;

месца ў кемпінге — 15 рублёў за намёт.


Глядзіце праграму ды набывайце квіткі на старонцы фэста па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Вечная жаноцкасць» у Мінску

13.06.2025 18:00 - 24.08.2025 20:00 галерэя «Арт-Беларусь» (вул. Казлова, 3)

Фотавыстава Сяргея Тарасюка «Мая душа ў пейзажы» ў Гродне

20.06.2025 17:30 - 07.07.2025 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Выстава «Шаржы на Петруся Броўку» ў Мінску

25.06.2025 18:00 - 03.08.2025 18:00 літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Выстава «Народны касцюм. Мінская вобласць» у Мінску

02.07.2025 17:30 - 07.09.2025 20:00 мастацкая галерэя «Цэнтр» (вул. Гікалы, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ