Фэст SPRAVA ў Белай Царкве

06.08.2022 - 07.08.2022 12:00 - 20:00 (Чашніцкі раён, Віцебская вобл.) ад 30 рублёў
 
6 і 7 жніўня ў вёсачцы Белая Царква на Віцебшчыне вас чакаюць імпрэзы, майстар-класы, мастацтва, поўны чыл і неверагодныя краявіды.



Дата: 6 і 7 жніўня

Месца: в. Белая Царква, Чашніцкі раён, Віцебская вобл.


На галоўнай сцэне ў розныя дні запланаваны выступленні мясцовага фальклорнага гурта «Кругліца» і харавых калектываў, аркестра АКА, гуртоў «Мроі Пафнуція», Big daddy blues, праекта Triangle ды мноства іншых музыкаў.

Перад фэстам у Белай Царкве пройдзе, як пішуць самі арганізатары, сатворчасць мастакоў, працы якіх можна будзе ўбачыць падчас фестывалю.

Акрамя таго, запланаваны сустрэчы з пісьменнікамі і продаж літаратуры, рынак рамеснікаў, розныя майстар-класы, лекцыя арнітолага і многае іншае.

А ў ноч з 6 на 7 жніўня на галоўнай сцэне даследчык Алена Баганёва раскажа прысутным аб зорках і іншых касмічных целах у кантэксце нашай гісторыі.


Кошты — ад 30 рублёў за сацыяльны квіток да 70 рублёў за квіток спагады і падтрымкі.

УВАГА: арганізатары паведамляюць, што ўсе квіткі прададзеныя.




Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Квіз «Шуфлядка» ў Гданьску

17.07.2026 (19:30 - 21:30) Irish Pub G10 (Grodzka 10)

Сустрэча з Максімам Знакам у Вільні

20.07.2026 (18:30 - 20:30) Дом нацыянальных супольнасцяў (Raugyklos g. 25)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ