Фэст #СупрэмStorm_ноч у Віцебску

28.02.2025 18:00 - 23:55 Цэнтр культуры «Віцебск» (вул. Маякоўскага, 1) 18 рублёў




У пятніцу, 28 лютага а 18-й, у Цэнтры культуры «Віцебск» стартуе #СупрэмStorm_ноч, прысвечаная супрэматызму, канешне. І доўжыцца, як водзіцца, да ночы!




З 16:20 да 20:16 у гардэробе канцэртнай залы «Віцебск» адбудзецца галоўная падзея праекта — арт-батл «#ПРОУН20/25», у якой бяруць удзел 10 мастакоў розных пакаленняў, якія пішуць у розных тэхніках і манерах.

Вынікі будуць падведзены ў 20:02.

Таксама вы трапіце на самую маштабную выставу міжнародных конкурсаў плаката, прысвечаных 100-годдзю стварэння творчага аб’яднання УНОВІС, 130-годдзю Эль Лісіцкага і 145-годдзю Казіміра Малевіча. Экспазіцыя «Максімум супрэматызму» з фондаў Цэнтра сучаснага мастацтва размесціцца ў цэнтральным фае канцэртнай залы.

Творы мастацтва гавораць самі за сябе. Аднак прэзентацыя абяцае быць інфарматыўнай. Пачатак — у 18.18.

У цэнтральным фае ўнутры геаметрычных абстракцый артысты моладзевага тэатра «Кола» запросяць вас у падарожжа па лічбавай прасторы.

У 20:02 цэнтральнае фае ахопіць плынь энергіі — калектыў «Drum SHOW BARABAND» прадставіць перформанс «АФРА».

А ўжо ў 20:30 круглую залу ахопіць «Квантавая туманнасць».

Мэпінг генератыўнага артк ад мастака Грэгара Гудкова створыць унутры туманнасці «мадэль Сусвету», у якой усё знаходзіцца ў сталай змене.

Для адчування поўнага апускання візуал будзе суправаджацца электронным гучаннем генератыўнага сінтэзу ад музыкі і гукарэжысёра Сяргея Цвікі.

У 21:21 сустракайце калектыў «Лампа аб словах»: віяланчэль, духавыя, клавішныя, рытм і фактуры.

У 22:02 сюды зазірнуць «Drum SHOW BARABAND» з перформансам «Тайка».

Нарэшце здзейсніце пераход з зімы ў вясну са студыяй вогненнага шоў «Святочны рэктар «Атома». А па заканчэнні выступу пачнецца дыджэйскі сэт «Неонавы фрыстайл»: тэхна, дабстэп.


Квіткі на ўсё гэтае шчасцейка адразу — 18 рублёў. Можна браць па спасылцы альбо у касах горада.



Вам можа быць цікава

Выстава «Арт-Беларусь: скрозь прастору і час» у Гродне

22.08.2025 18:00 - 21.09.2025 20:00 гарадзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Восеньскі салон у Мінску

05.09.2025 18:00 - 19.10.2025 21:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Ян Клапоцкі ў Мінску

26.09.2025 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

NAVIBAND у Беластоку

17.10.2025 (20:00 - 22:00) 6-Ścian PUB (Warszawska 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ