Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ у Нараве на Падляшшы

03.07.2022 13:00 - 19:00 Narwiański Ośrodek Kultury Бясплатнае

3 ліпеня вандроўны фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ едзе ў Нараў на Падляшшы.



Дата: 3 ліпеня

Час: з 13.00 (час мясцовы)

Месца: Narwiański Ośrodek Kultury, Нараў, Падляшша

SONCAHRAJ — гэта сустрэча са спеўнай традыцыяй беларусаў. У рамках фестываля адбудзецца серыя майстар-класаў па аўтэнтычным спеве для мясцовых калектываў з Беласточчыны.


Выступяць:

Сямейны гурт «Triada». Сёстры амаль 20 гадоў выступаюць на сцэне. Выконваюць акапэла традыцыйныя беларускія, украінскія і расейскія народныя песні, а таксама духоўную музыку.

Kresovki — дзяўчаты з Падляшша. Вакальнае трыа, пераможцы XXVIII Фестывалю «Беларуская песня».


Miareža Miareža — гурт традыцыйных спевакоў. Увагу гурта прыцягвае спеўная культура памежжа, дзе пераплятаюцца традыцыі суседніх з Беларуссю краін. Паралельна з канцэртамі таксама пройдзе майстар-клас па аздабленні торбаў, а таксама паказы мясцовых Колаў вясковых гаспадынь.


SONCAHRAJ — гэта даніна памяці мінулым пакаленням, але і натхненне для сучаснасці.


Уваход вольны!






Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Восеньскі баль ля Ратушы ў Віцебску

12.09.2026 (14:00 - 17:00) дворык Ратушы (вул. Леніна, 36)

Прэзентацыя аўдыёгіда «Сцежкамі Адамовіча» ва Уроцлаве

12.09.2026 (17:00 - 19:00) сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54))

Сустрэча з Настай Кудасавай у Мюнхене

14.09.2026 (19:00 - 21:00) Parse Taste&Thought | The Book Store (Schwanthalerstrasse, 137)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ