Фестываль дзіўнай беларускай музыкі ў Варшаве

01.06.2024 - 02.06.2024 20:00 - 03:00 Kwadrat Praski (Szwedzka 2/4) Бясплатнае

У Міжнародны дзень абароны дзяцей музычная супольнасць Belarus Outside Sound System запрашае ўсіх жадаючых паслухаць жыўцом самую незвычайную беларускую музыку і ў падзяку пакінуць данат на летні адпачынак дзецям палітвязняў.

Кожны з 14 артыстаў на фэсце будзе прэзентаваць сваю праграму ці новы складнік лайф-выступу. Света Бень выступіць супольна з Сяргеем Навіцкім у новым электронным праекце пад назвай WTBSK, а Анастасія Рыдлеўская ўпершыню выступіць жыўцом. Таксама на фэсце выступяць Сяргей Пукст са сваім праектам Георгій Дабро, Ганна Жданава, Domsun, PocketRave і Syntrig. Дыджэй-сэты адыграюць Papa Bo Selektah, Schmoltz, Kornej, Eye-Q, Scarlett і Uhead.

На фестывалі будзе прэзентавана вінілавая плыта з аднайменнай рэйв-складанкай ад беларускіх электронных прадзюсараў. 

Асабліва шчодрыя данатары атрымаюць унікальны вініл у падарунак.

Дата: 1 чэрвеня

Час: 20.00

Месца: Kwadrat Praski, Szwedzka 2/4, Варшава

Праект ладзіцца ў межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.

Сабраныя данаты будуць перанакіраваныя на збор, арганізаваны ў межах традыцыйнай дзіцячай акцыі супольным праектам беларускіх фондаў «Хуткая гуманітарная дапамога».



Вам можа быць цікава

«Сарматы» ў Мінску

07.06.2026 (17:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Канцэрт «Музыка барока і час» у Мінску

10.06.2026 (17:00 - 19:00) музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4)

Прэзентацыя кнігі Маргарыты Латышкевіч «Век песень» у Мінску (12+)

11.06.2026 (19:00 - 21:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Купалле на Паўночным моры

20.06.2026 16:00 - 21.06.2026 00:10 Blow Beach House in Kijkduin (Zandmotorpad, 2554 GK Den Haag)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ