Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Вільні

25.06.2022 - 26.06.2022 12:00 - 22:00 прастора Imaguru (Vytenio g.18) Бясплатнае

25 і 26 чэрвеня Вільня прымае фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.



Дата: 25 і 26 чэрвеня

Час: з 12.00 (час мясцовы)

Месца: прастора Imaguru, Vytenio g.18, Вільня


У праграме мноства імпрэз. Вось толькі крышку цікавостак:


25 чэрвеня:

Сустрэча-дыскусія з нагоды абмеркавання кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя на маршы». Мадэратар — Зміцер Лукашук.

Прэзентацыя новага нумару часопіса «Topos» «Пераадольваючы аўтарытарызм» (no. 2, 2021). Вядоўца — рэдактарка, прафесарка ЕГУ Таццяна Шчытцова.

Ноч паэзіі. Вершы чытаюць: Сабіна Брыло, Марус Бурокас, Гінтарас Граяускас, Віка Трэнас, Андрэй Хадановіч, Віталь Рыжкоў.

Выступ Сяргея Башлыкевіча «59 км».


26 чэрвеня:

Размова пра стварэнне і працу над часопісамі «Макулатура» і «Мінкульт» з Сяргеем Календам, прэзентацыя кнігі «Дэкалог».

Дыскусія пра постаць Францыска Скарыны ў літоўскім і беларускім культурных канонах «Друкарня, якая заўжды с табой». Мадэратар — Сяргей Харэўскі.

Прэмія імя Францішка Багушэвіча — 2021.



Падрабязнасці глядзіце ў праграме па спасылцыі прыходзьце!

Уваход вольны!








Вам можа быць цікава

Выстава "Імаджынарыум Сальвадора Далі" ў Мінску (18+)

28.02.2026 10:00 - 12.04.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Гуканне вясны ў Кракаве

21.03.2026 (12:00 - 14:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Iva Sativa ў Берліне

24.03.2026 (20:00 - 22:00) Cosmic Kaspar, (Brunnenstraße 198)

Iva Sativa ў Варшаве

25.03.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (al. Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ