Фестываль “Кросенцы”

22.09.2013 08:00 - 17:00 Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф. Р. Шклярава (пл. Леніна, 4) Бясплатнае

У філіяле Веткаўскага музея пройдзе фестываль "Кросенцы"

22 верасня ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі пройдзе фестываль ткацтва “Кросенцы”.

Праграма фестывалю:

11:00 – Адкрыццё фестывалю.

Выступ фальклорнага гурта “Стаўбунскія вячоркі”.

12:00 – прадстаўленне майстроў па ткацтве удзельнікаў фестывалю.

Выступ гурта “Ягорава гара”.

13:00 – Майстар-клас па вырабе “Неглюбскага кубка”.

Выступ фальклорнага гурта в. Старае Сяло “Рэчанька”.

14:00 – Майстар-клас па вырабе “Неглюбскіх гарлячак”.

Выступ гурта “Вясёлыя музыкі”  (Ветка).

14:30 – Майстар-клас па апрананні традыцыйнага “Неглюбкага строя”.

15:00 – Майстар-клас па вырабе традыцыйных лялек.

Выступ гурта “Млын Сонца”.

16:00 – Майстар-клас па традыцыйных танцах.

17:00 – закрыццё ткацкага фестывалю “Кросенцы”.

Выступ этна-гурта “Вурай”.

Разам з канцэртнай праграмай будуць працаваць пляцоўкі, на якіх усе жадаючыя змогуць дакрануцца да таямнічага працэсу ткацтва і сваімі рукамі стварыць невялічкі цуд. Супрацоўнікі Веткаўскага музея будуць рады падзяліцца сакрэтамі выратавання і прачытання старажытных знакаў на ручніках. Майстрыха з в. Неглюбка Людміла Васільеўна Кавалёва будзе дзяліцца сваім бясцэнным вопытам па захаванні рамяства ў сучасных умовах. Бабакова Зося, жыхарка Гомеля, распавядзе пра сваё захапленне ткацтвам і пакажа свае ўменні на кроснах. Як скарыстаць старое непатрэбнае адзенне з толкам, вам раскажа і пакажа супрацоўніца філіяла Веткаўскага музея Галіна Іванаўна Парашчанка. Самых маленькіх чакаюць заняткі на міні-кросенцах ад Палаца творчасці дзяцей і моладзі “Юнацтва” пад кіраўніцтвам Мармуковай Надзеі Васільеўны . Для ўсіх, хто цікавіцца сапраўднымі неглюбскімі ручнікамі, вырабамі з дрэва, магніцікамі і іншымі “падаруначкамі”, будзе працаваць этна-кірмаш.

Чакаем усіх 22 верасня ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф. Р. Шклярава (г. Гомель, пл. Леніна, 4, тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Тэл.: 8 (0232) 74-10-40, 74-88-87.


Вам можа быць цікава

Выстава «Арт-Беларусь: скрозь прастору і час» у Гродне

22.08.2025 18:00 - 21.09.2025 20:00 гарадзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 18:00 - 23.11.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава Таццяны Маліноўскай-Рыбак «Жыццё шукаць у колеры» ў Мінску

17.09.2025 19:00 - 14.10.2025 19:00 «Грузінскі дом» (вул. Куйбышава, 48)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Беластоку

18.09.2025 (20:00 - 22:00) Zmiana Klimatu (Warszawska 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ