Адкрытая беларуская кухня ў Брне

26.03.2026 16:00 - 18:00 Místogalerie — Dům Skleněná louka (Kounicova 23) 250 крон




У чацвер, 26 сакавіка, у Брне адбудзецца адкрытая беларуская кухня да Дня Волі. 





Будуць гатаваць беларускія (і не толькі) стравы і гутарыць пра культуру Чэхіі і Беларусі. 

Усё гэта з запрошанай госцяй Аленай Ціхановіч — журналісткай Радыё Свабода і Českého rozhlasu, папярэдняй прадстаўніцай беларусаў у Радзе нацыянальных меншасцяў Чэхіі (2019-2025), даследчыцай беларускай культуры і добрай знаўцай беларускай кухні. 

Разам з госцяй распрацавалі спецыяльнае меню. 

Ежу, напоі, добры настрой і культурніцкія цікавосткі гарантуюць! 


Данаты вітаюцца (пажадана ў 250 крон з чалавека). 



Вам можа быць цікава

Выстава «З пачуццём. Шчыра і горача» ў Брэсце

20.03.2026 16:00 - 12.04.2026 17:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Спектакль «Мінскія турэмныя казкі» ў Вільні

22.03.2026 (12:00 - 14:00) Музей акупацыі і барацьбы за свабоду (13-я турэмная камера) (Aukų g. 2A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ