ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

03.06.2023 - 04.06.2023 12:00 - 22:00 Віла Дэцыюша (28 Lipca 1943 17a) Бясплатнае
 
Гэтымі выходнымі, 3 і 4 чэрвеня, у Кракаве распачынаецца фестываль «Культура ў выгнанні». Гэта два дні імпрэз ад беларускіх дзеячоў культуры: творчыя сустрэчы, спектаклі, майстар-класы ды канцэрты.



Дата: 3 і 4 чэрвеня

Час: з 12.00

Месца: Віла Дэцыюша, 28 Lipca 1943 17a, Кракаў


Вось якая праграма:

СУБОТА, 3 ЧЭРВЕНЯ

12.00 — 20.00 ПОЛЬСКА-БЕЛАРУСКІ КНІЖНЫ КІРМАШ, дзе можна набыць кнігі беларускіх аўтараў.

13:00 Дзіцячы спектакль «МАЛЕНЬКІ ПРЫНЦ» ад беларускага тэатра «Дзеці суседзяў». Тэатр «Дзеці суседзяў» — аматарскі тэатральны калектыў з Кракава, заснаваны летам 2021 года. Гурт складаецца з акцёраў з Беларусі і Украіны, якія эмігравалі ў Польшчу ў 2020-2022 гадах. Тэатр працуе на беларускай мове і стварае спектаклі для дзяцей ад 6 да 15 гадоў.

15.00 ЭКСКУРСІЯ ПА ВІЛЕ ДЭЦЫЮША З ГІДАМ

16:00 ЗАРУЧЫНЫ З МОРАМ. Вернісаж фотавыставы беларускай мастачкі Марыі Алены Банэ пад музычны акампанемент Віктара Сямашкі.

Гэта візуальны праект Марыі Алены Банэ, які складаецца з кароткаметражнага фільма і фатаграфічных работ, створаных у рэдкай тэхніцы гумовага храмата.

Ствараючы фатаграфіі з вугалю, попелу і «бурштыну» (гуміарабік), спадарыня Марыя Алена літаральна са стыхій рыхтуе святлоадчувальную эмульсію, а праяўляючы фатаграфіі ў моры — сімвалізуе адраджэнне і ўваскрашэнне з попелу.

17:00 СУСТРЭЧА З УЛАДЗІМІРАМ НЯКЛЯЕВЫМ з нагоды польскага перакладу зборніка ягоных вершаў паэта.

18:30 БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА Ў ЧАСЫ КРЫЗІСУ. Дыскусія з пісьменніцай і перакладчыцай Ганнай Янкутай. Вядучая — Кася Іоффе

НЯДЗЕЛЯ, 4 ЧЭРВЕНЯ

12:00 — 20.00 ПОЛЬСКА-БЕЛАРУСКІ КНІЖНЫ КІРМАШ

12:15 ВОЛЬНАЯ ЛІТАРАТУРА. Дыскусія з прэзідэнткай Беларускага ПЭН-клуба Таццянай Нядбай і Марэкам Радзівонам, прэзідэнтам Польскага ПЭНа. Вядоўца — Андрэй Хадановіч.

14:30 — 15.30 КУЛЬТУРА Ў ЭМІГРАЦЫІ — АГУЛЬНЫ ДОСВЕД. Дыскусія з удзелам Аліны Коўшык і Артура Міхальскага.

15.30 — 17.00 Сустрэча з Уладзімірам Арловым «ЖАНЧЫНЫ Ў ПАЎСТАННІ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА: МАЦІ, ЖОНКІ І КАХАНКІ». Сустрэча прысвечаная 160-годдзю паўстання Каліноўскага і малавядомым фактам удзелу ў ім такіх жанчын, як Людвіка Ямант, Апалонія Серакоўская, Каміла Марцінкевіч ці Эліза Ажэшкова.

У межах сустрэчы прэзентуюць новыя кнігі Уладзіміра Арлова «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» і знакамітую кнігу «Імёны свабоды».

Вядоўца — Яраслаў Іванюк, кіраўнік фундацыі Kamunikat.org 

17:30 — 18.30 АЛЕСЬ. Прэзентацыя кнігі (пра) Алеся Бяляцкага і сустрэча з рэдактаркай кнігі Таццянай Нядбай.

18:30 — 19.30 КУЛЬТУРА І АБАВЯЗКІ Прэзентацыя кнігі Таццяны Астроўскай, а таксама акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Вядоўца — Кася Іоффе.

20.00 КАНЦЭРТ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАГУРТА НАСТЫ ХМЕЛЬ


Уваход на ўсе імпрэзы вольны!





Вам можа быць цікава

Выстава Ілоны Касабукі «Тры чвэрці» ў Віцебску

18.12.2025 17:00 - 18.01.2026 19:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Шпацыр да дня народзінаў Адама Міцкевіча ў Вільні

28.12.2025 (15:00 - 16:00) Базыльянскія муры (Aušros Vartų gatvė, 9)

Каляды з Маляванычам у Сіэтле

09.01.2026 (19:00 - 21:00) Ukrainian cultural center Toloka (1940 124th Ave NE A108/A109)

"Ноч ваўкоў" у нацпарку "Прыпяцкі"

17.01.2026 12:00 - 18.01.2026 16:00 ля гатэля "Тураў+" (ля гатэля "Тураў+")

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ