Фестываль «Наш Грунвальд-2024» у Дудутках

20.07.2024 - 21.07.2024 11:00 - 17:00 музейны комплекс «Дудуткі» (Мінска вобл.) ад 50 рублёў


Наступнымі выходнымі, 20 і 21 ліпеня, у музейным комплексе «Дудуткі» — 15-ы фестываль сярэднявечнай культуры «Наш Грунвальд».







Дата: 20 і 21 ліпеня

Час: з 11.00 (час мясцовы)

Месца: музейны комплекс «Дудуткі», в. Пціч, Пухавіцкі раён, Мінская вобл. 




У цэнтры гістарычнага блока апынецца, вядома ж, маштабная рэканструкцыя эпізодаў Грунвальдскай бітвы.

 Удзел бяруць каля 400 прадстаўнікоў клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі.


Вось праграма:

Субота, 20 ліпеня 

11:00 Урачыстае шэсце рэканструктараў

 11:30 Пешы рыцарскi турнiр 

Баi пройдуць адначасова на дзвюх турнiрных пляцоўках. 

13:00 Прафесійныя баi, тройкi, спартыўныя бугурты 

15:00 Хiтовыя бугурты: «Захоп сцяга», «Мост», штурм «Замка» 

16:00 Реканструкцыя эпiзодаў Грунвальдскай бiтвы 

17.00 Open-air «Пiр пасля бiтвы»

 00:00 Канец першага дня


Нядзеля, 21 ліпеня

 11.00 −12.00 Турнiр алебардстаў/капейшчыкаў 

12.00 — 13.00 Бугурты хiтовыя 

13.00 — 16.00 Рыцарскi конны турнiр

 16.00 — 16.30 Фiнал турнiра лучнiкаў 

16.30 — 17.00 Цырымонiя узнагароды пераможцаў пешых бугуртаў и турнiраў, коннага турнiра 

17.00 Закрыццё фестываля 


Будуць і майстэрні па вырабе даспехаў, ліцці ювелірных вырабаў, апрацоўцы каменя, вырабе зброі, ганчарныя і кавальскія майстэрні і іншае. 


Дадаткова будзе арганізаваны трансфер і намётавы лагер.




Што па квітках: Да канца нядзелі, 7 ліпеня, яшчэ можна набыць анлайн квіткі на 2 дні для дарослых па 100 рублёў (на асобныя дні — 65 і 50 рублёў адпаведна), для дзяцей — 30 рублёў (на асобныя дні 25 і 20 рублёў адпаведна). 

Пасля падаражэе!






Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Велікодны падарунак» у Гродне

19.03.2026 15:00 - 12.04.2026 17:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Спектакль «Валізка» ва Уроцлаве

08.05.2026 (19:00 - 21:00) Centrum Kultury Nowy Pafawag (Chociebuska 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ