Фестываль «Шлях: чалавек і супольнасць у падарожжы» ў Вільні

23.11.2023 - 26.11.2023 18:00 - 14:00 ------------ Бясплатнае


У чацвер, 23 лістапада, у Вільні пачынаюцца імпрэзы фестываля «Шлях: чалавек і супольнасць у падарожжы».





Дата: з 23 па 26 лістапада 

Месца: Вільня


Вось што ў праграме:

23 лістапада, чацвер

18.00 Паказ фільма Рамана Шэля «Апошнія дні Алеся Пушкіна» і сустрэча з былым палітвязнем, журналістам і публіцыстам Алегам Груздзіловічам

Месца: Дом-музей Марыі і Юргіса Шлапялісаў, вул. Піліес 40



24 лістапада, пятніца

19.00 Анлайн лекцыя Аляксандра Ражкова «Рускі свет: вытокі ідэалогіі».

Месца: Праваслаўная капліца ў гонар св. Лявонція Карповіча, вул. Бокшто 4.



25 лістапада, субота

10.00 Сустрэча з Кштыштафам Чыжэўскім, аўтарам кнігі «Małe centrum świata» (Малыя цэнтры свету). 

Вядучы — Дзмітрый Строцаў

Месца: Дом-музей Марыі і Юргіса Шлапялісаў, вул. Піліес 40.


12.00 Перапынак

14.00 Дыскусія «Хто выстаіць?»

 Удзел бяруць:

 Прафесарка Раса Чэпайцене «Вопыт літоўскага супраціву ў савецкі час» 

Стваральнікі цыклу мульфільмаў «Мучанікі 20 стагоддзя» 

Вядучая — Валерыя Чарнаморцава

Месца: Дом-музей Марыі і Юргіса Шлапялісаў, вул. Піліес 40 


15.30 Перапынак


16.00 Перформанс «Беларускія палітычныя вязні гавораць» 

Вядучая — Наталля Гарковіч

Месца: Дом-музей Марыі і Юргіса Шлапялісаў, вул. Піліес 40


17.00 а. Аляксандр Шрамко «УПЦ і ПЦУ: праблемы, перспектывы, сітуацыя»

Месца: Дом-музей Марыі і Юргіса Шлапялісаў, вул. Піліес 40


18.00 Вячэрняе богаслужэнне (па жаданні)

19.30 Перыхарэсіс. Вечар вершаў — чытаюць усе жадаючыя. 

Перыхарэсіс — гэта форма чытання і слухання вершаў па коле, якая дае месца абмену думкамі і пачуццямі, дыялогу, супольнаму руху і нават танцу сэрцаў, асобаў, культур. 

Вядоўца — паэт Дзмітрый Строцаў 

На гэтую імпрэзу трэба зарэгістравацца па спасылцы.

 Месца: паведамяць зарэгістраваным


26 лістапада, нядзеля 10.00 Літургія 11.30 а. Георгій Рой (тэма ўзгадняецца)

 Месца: праваслаўная капліца ў гонар св. Лявонція Карповіча, вул. Бокшто 4


13.00 Заканчэнне фестываля. 



Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіслава Бохана «Навіны зніадкуль» у Нахадзе

26.06.2025 18:00 - 14.09.2025 17:00 GVUN Malá — Španielova pasáž (Plhovská 862)

Выстава «Сям’я як выбар» у Познані

04.07.2025 18:00 - 15.07.2025 20:00 GRAY MANDORLA STUDIO (Mostowa 5/12)

Фестываль абуджаных TUTAKA пад Беластокам

10.07.2025 13:00 - 13.07.2025 23:00 Паляна Барык (каля вёскі Гарадок на Падляшшы)

Выстава «ЛЕ КАРБЮЗЬЕ: мінскае рэха» ў Мінску

11.07.2025 11:00 - 15.09.2025 19:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ