Філасофскі гурток імя Ігната Абдзіраловіча ў Вільні абмяркуе белкульт у эміграцыі

22.03.2026 17:30 - 19:30 (Pylimo g. 6) Бясплатнае
У нядзелю, 22 сакавіка, ініцыятыва «Актыўнымі быць файна» запрашае на новую сустрэчу шведскага гуртка «Філасофія» імя Ігната Абдзіраловіча.

Гэтым разам будзе сустрэча-дыскусія з культуролагам Максімам Жбанковым, аўтарам курса «Белкульт: з 1990-х па сённяшні дзень».

Пытаннечка дня — навошта нам (яшчэ) беларуская культура ў эміграцыі?

Прыходзьце абмеркаваць каштоўнасць беларускай культуры ў эміграцыі, а таксама сучасныя культурныя з’явы, трэнды і постаці.

Размова закране музыку, кіно, літаратуру, мастацтва, мемы і супольнасці — і тое, як з імі ўзаемадзейнічаць сёння.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Беларускія сняданкі ў Кракаве

21.03.2026 (11:30 - 14:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Квіз «А што ты ведаеш пра БНР?» у Любліне

21.03.2026 (18:00 - 20:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ