Творчая сустрэча з Дзіянай Балыка ў Варшаве

21.03.2026 16:00 - 17:30 ЦБС (Oleandrów 6/2) Бясплатна

У суботу, 21 сакавіка, у Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбудзецца творчая сустрэча з паэткай і драматургіняй Дзіянай Балыка да Дня паэзіі.


Вас чакае вечар паэзіі, дзе прагучаць вершы пра каханне, волю і сэнс жыцця - тэксты, у якіх асабістае пераплятаецца з агульначалавечым, а інтымная лірыка - з тэмай свабоды.

У праграме:

- паэтычнае чытанне Дзіяны Балыка - вершы пра каханне, выбар, унутраную свабоду і шлях чалавека;

- вольны мікрафон - у другой частцы вечара кожны паэт і аматар паэзіі зможа выйсці на сцэну і прачытаць уласныя або любімыя вершы.

Гэта сустрэча для тых, хто любіць слова, шукае дыялог з паэзіяй і хоча падзяліцца ёю з іншымі.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ