Фэст «Жамчужная зорка — палац Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

13.06.2026 17:00 - 23:00 Сядзіба Умястоўскіх Бясплатнае
У наступную суботу, 13 чэрвеня, сядзіба Умястоўскіх у Жамыслаўлі запрашае на фэст «Жамчужная зорка — палац Умястоўскіх».
У праграме:

  • Урачыстае адкрыццё і тэатралізаванае шэсце: сустрэнеце знатных асоб, уладароў Жамыслаўскіх зямель графа Уладзіслава і Яніну Умястоўскіх, а таксама знакамітых гістарычных гасцей — княгіню Еву (жонку Гедыміна), Барбару Радзівіл, князя Трабуса, Юрату, пан Вольскі і яго жонка
  • Гімн краю: разам станцуеце пад чароўныя гукі «Жамыслаўльскага вальса»!
  • Добрая справа: прымеце удзел у знакавай акцыі «Кветкі жыцця»
  • Запальныя і душэўныя песні ад творчых калектываў Іўеўскага раёна
  • Стыльнае і каларытнае дэфіле ў народных касцюмах
  • Чароўнае неонавае шоу крылаў: казачнае дэфіле і танец святла
  • Кавер-гурт «DRАНИКИ» з Мінска
  • Музычна-танцавальная праграма «Мелодыі старадаўняга парку» — танцуюць усе!
Завершыцца фэст феерычным вогненным шоў.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Сустрэча з Ігарам Шугалеевым у Рызе

29.07.2026 (18:45 - 20:00) Dabas muzejs (6 паверх) (Kr. Barona iela 4)

Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве

01.08.2026 (11:00 - 21:00) парк Ёрдана (al. 3 Maja 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ