Фінал Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы у Беластоку

20.02.2024 17:00 - 21:00 кавярня Беластоцкага тэатра лялек (вул. Каліноўскага, 1) Бясплатнае


У аўторак, 20 лютага, фонд TUTAKA запрашае на ўрачысты фінал ІІІ Міжнароднага Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы.





Дата: 20 лютага

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: кавярня Беластоцкага тэатра лялек, вул. Каліноўскага, 1, Беласток 


Сярод імпрэз — «Беларускія казкі на стужках» ад праекта «Дыяфільм live»: паказ дыяфільмаў паводле казак сучасных беларускіх літаратараў, з жывой музыкай, у аўтарскай інтэрпрэтацыі і агучцы.


Таксама ў праграме: 

конкурсная частка: артыстычныя дэкламацыі твораў на беларускай мове ад фіналістаў Конкурсу; 

мора любові да роднага слова.


У склад журы сёлета ўвайшлі: 

Міра Лукша — даўняя сяброўка Конкурсу, журналістка Тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва»; 

Наста Кудасава — паэтка; 

Андрэй Саўчанка — актор, рэжысёр, кіраўнік Тутэйшага тэатра; 

Магдалена Таранта — акторка Вроцлаўскага сучаснага тэатра. 


У фінале прымуць удзел 26 канкурсантаў, папярэдне вылучаных журы. 



Уваход вольны!





Вам можа быць цікава

Выстава «Валерый Рубінчык: мастацтва кіно і жыцця» ў Мінску

28.04.2025 11:00 - 31.05.2025 18:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Света Бень у Познані

15.05.2025 (20:30 - 23:00) MY pod sceną (27 grudnia 8/10)

Прэм’ера спектакля «STATUS» у Варшаве

18.05.2025 (18:00 - 20:00) прастора «MIT» (Stalowa, 36)

Спектакль «Зэкамерон» у Варшаве

05.06.2025 19:00 - 06.06.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ