Форум беларускіх прадпрымальнікаў у Варшаве

18.03.2023 - 19.03.2023 10:00 - 20:00 Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6) Бясплатнае

Гэтымі выходнымі, 18 і 19 сакавіка, у Варшаве пройдзе двухдзённы Форум беларускіх прадпрымальнікаў.



Дата: 18 і 19 сакавіка

Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава


Мэта форума — наладзіць зносіны і сувязі, абмяняцца інфармацыяй і падзяліцца вопытам адкрыцця і вядзення бізнесу беларусамі Літвы і Польшчы.

Форум таксама дасць прадпрымальнікам магчымасць паразмаўляць з беларускімі грамадзянскімі актывістамі і паразважаць на тэму — як бізнес можа змяніць грамадства да лепшага?

Форум будзе ў фармаце дыскусій.


Вось пра што прапануюць паразмаўляць:

як знайсці сябе ў новай краіне і ператварыць хобі ў працу?

як ператварыць ідэю ў бізнес-ідэю?

«сіндром самазванца» — бар’ер для вядзення бізнесу і шляхі яго пераадолення;

развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва як шлях змены грамадства да лепшага;

заканадаўства для бізнэса і легалізацыя ў Польшчы;

жаночы бізнэс.



Удзел бясплатны — проста зарэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Вечаровае чаяванне з майстар-класам на балконе сядзібы Якуба Коласа ў Мінску

15.08.2026 (16:30 - 18:30) Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Дай дарогу!» ў Познані

15.08.2026 (18:00 - 21:00) Klub Schron (Kościuszki 68)

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ