Фотасафары «Дзікае Палессе» ў Нацпарку «Прыпяцкі»

08.10.2022 08:00 - 18:00 турбаза Дарашэвічы (Петрыкаўскі раён) 20 рублёў

У суботу, 8 кастрычніка, Нацпарк «Прыпяцкі» ладзіць вялікае фотасафары!



Дата: 8 кастрычніка

Час: рэгістрацыя — з 7:30 да 12:00, сафары — з 8:00 да 18:00, фініш — у любы час у гэтым прамежку

Месца збору: турбаза Дарашэвічы, Петрыкаўскі раён


Дзясяткі кіламетраў ашаламляльнай прыгажосці лакацый: велічная Прыпяць, поймавыя лугі і дубровы, шматлікія старыцы і азёры — усё ў вашым распараджэнні.

Увесь дзень удзельнікі будуць паляваць на ўнікальныя кадры карчоў, галінак, алеючых аленяў, якія равуць, павучкоў, птушак, прыгожых пейзажаў і здымаць відэа пра нацыянальны парк.

Увечары ж будуць пасядзелкі ля вогнішча і абмеркаванне дасягненняў.

Для ўдзелу вам патрэбны толькі фотаапарат ці мабільны тэлефон з камерай.


Плануецца 2 катэгорыі ўдзельнікаў — «ФАТАГРАФІЯ» для тых, у каго ёсць фотаапарат, і «МАБІЛЬНЫЯ ФОТАЗДЫМКІ» для ўдзельнікаў з мабільным тэлефонам.

У кожнай па 3 намінацыі:

Пейзаж

Жывыя істоты

Відэаролік

18 прызавых месцаў!

Па выніках сафары вы можаце здаць на экспертную ацэнку да 5 фатаграфій у кожную намінацыю і адно відэа да 15 секунд.


Месца збору — турыстычная база Дарашэвічы, Петрыкаўскі раён

Па запыце могуць зладзіць трансфер: Жыткавічы — аг. Ляскавічы-турыстычная база Дарашэвічы.


Кошт удзелу — 15 рублёў + 5 рублёў эказбору.


Пражыванне: намётавае мястэчка (палатка і турыстычны рыштунак вашыя), кемпінг (неацяпляныя хаткі) ці камфартабельныя нумары (пражыванне і сілкаванне ў кошт удзелу не ўваходзіць).


Па запіс на ўдзел пішыце на e-mail: npptourism@gmail.com альбо ў каментары пад адмысловым пастом у інстаграме нацпарка.

Даведацца падрабязнасці можна па нумары + 375 33 918 07 33.






Вам можа быць цікава

Выстава Ксішы Ангелавай "Беларускі Мартыралог" у Берліне

26.01.2026 08:00 - 12.02.2026 18:00 U Naturkundemuseum (Caroline-Michaelis-Str. 1)

Выставы “127 падарункі +” і "Датычны" ў Мінску

30.01.2026 17:00 - 15.03.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава “Наталля Дораш: Фотамагія” ў Мінску

05.02.2026 17:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Спектакль "Тытанавая ведзьма" ў Віцебску

27.02.2026 (19:00 - 21:00) Тэатр імя Якуба Коласа (вул.Замкавая, д. 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ