Канцэрт-спектакль «Ван Гог. Insight. Хор. Жывапіс. Лісты» ў Мінску (12+)

09.06.2026 19:00 - 21:00 КЗ «Мінск» (вул. Кастрычніцкая, 5) ад 25 рублёў



 9 чэрвеня, у аўторак, капэла «Санорус» запрашае на перфоманс «Ван Гог. Insight. Хор. Жывапіс. Лісты». 



Вас чакае спектакль-паглыбленне ва ўнутраны свет Вінцэнта Ван Гога, у якім тонкія ніткі перажыванняў нервова вібруюць ад барацьбы генія з рэчаіснасцю і з самім сабой. 

Глядач аказваецца ўнутры палотнаў мастака дзякуючы візуальным інсталяцыям. Камерны хор то чаргуючыся, то яднаючыся з гучаннем струнных і духавых, у гэты ж час пляце гукавую атмасферу, у якой знаходзіўся жывапісец. 

А тыя самыя лісты Ван Гога брату Тэа ў чытанні актора дадуць адказы на шматлікія загадкі жыцця генія. 

У спектаклі прагучыць музыка Баха, Дэбюсі, Саці, Чурлёніса, Эшэнвальдса, Ларына і іншых. 


Квіткі коштам ад 25 рублёў бярыце па спасылцы



Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ