Фотавыстава «Дом там, дзе я» ў Варшаве

05.11.2022 - 20.11.2022 13:00 - 19:00 галерэя Яблкоўскіх (ul. Chmielna 21) Бясплатнае

5 лістапада, у суботу, у варшаўскай галерэі Яблкоўскіх адкрываецца файная фотавыстава «Дом там, дзе я».



Дата: 5 лістапада

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца: галерэя Яблкоўскіх, ul. Chmielna 21, Варшава


Складзеная яна фотаздымкамі дзетак і моладзі з Беларусі і Украіны, якія вымушаны былі з’ехаць са сваіх краін.

Выстава ладзіцца ў межах адукацыйнага «New Home Project», у якім фатаграфія і арт-тэрапія сустрэліся, каб дапамагчы дзецям і моладзі з Беларусі і Украіны перапрацаваць досвед міграцыі і падзяліцца ім адно з адным, а таксама з усімі, хто мае патрэбу.

Некаторыя фатаграфіі, што ўвайшлі ў выставу, зробленыя яшчэ да вайны. Самаму малодшаму ўдзельніку выставы — 5 гадоў, старэйшаму — 23.

На адкрыцці можна будзе пазнаёміцца з камандай праекта і яго ўдзельнікамі.




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ