Фотавыстава Глеба Бурнашава, Ігара Ганчарука и Алы Савашэвіч у Кракаве

27.05.2022 - 26.06.2022 12:00 - 19:00 Seminarium (ul. Marszałka Józefa Piłsudskiego 4) Бясплатнае


27 траўня ў межах Месяца фатаграфіі ў Кракаве адкрываецца фотавыстава беларускіх аўтараў Глеба Бурнашава, Ігара Ганчарука и Алы Савашэвіч «Найвышэйшая форма мастацтва».



Дата: з 27 траўня па 26 чэрвеня 

Месца: Seminarium, ul. Marszałka Józefa Piłsudskiego 4, Кракаў


Аўтары спрабуюць выявіць, як працуе сістэма беларускай дыктатуры і якія патэрны з пакалення ў пакаленне служаць фарматаванню «ўзорнага грамадзяніна».

Яны паказваюць градацыю механізмаў прыгнёту і кантролю. Пачынаецца нібы нявінна — маці апранаюць сваіх дзяцей у салдацкую форму, кажуць ім, што яны абаронцы краіны, і такім чынам з дзяцінства знаёмяць іх з вайной. Робяць ідэальных салдат.

Прадстаўленыя творы з’яўляюцца формай бунту і пратэсту. Асабістая рэвалюцыя, маніфест і спроба адарвацца ад злачыннай сістэмы.

Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Сустрэча «ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі» ў Мінску

27.05.2026 (19:00 - 21:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Квіз «Шуфлядка» ў Вільні

30.05.2026 (16:00 - 18:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ