Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

20.06.2025 - 21.06.2025 11:00 - 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11) Бясплатнае


20 і 21 чэрвеня Цэнтр Беларускай Культуры ў Беластоку працягвае майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны. Частка 3. Лета». 





Гэтым разам прапануюць пазнаваць летнія песні Беласточчыны. 

Заняткі вядуць на базе фанаграфічнага архіву вядомага беластоцкага фалькларыста Сцяпана Копы, які знаходзіцца ў рэсурсах Цэнтра. 

Вядоўца — Ірына Мазюк, даследчыца беларускага фальклору і спеўнай беларускай традыцыі Палесся і Падляшша, стваральніца калектыва «Кудмень» і іншых спеўных гуртоў. 


Удзел вольны. Запісвайцеся праз мэйл projekty@ckb.bialystok.pl



Вам можа быць цікава

Выстава «Рэстаўрацыйная майстэрня» ў Віцебску

25.04.2025 11:00 - 31.08.2025 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Пыл» у Варшаве

01.06.2025 19:00 - 30.06.2025 20:00 прастора «MIT» (Stalowa, 36)

Купалле ў Чыкага

28.06.2025 (11:00 - 19:00) Dam #1 Woods-East (Grove-2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ