Фотавыстава «Mono Gumoil photo art» у Мінску

02.03.2022 - 14.03.2022 11:00 - 18:00 галерэя «Універсітэт культуры» (пл. Кастрычніцкая, 1) Бясплатнае

З 2 па 14 сакавіка ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» працуе выстаўка «Mono Gumoil photo art».



Дата: з 2 па 14 сакавіка

Месца: галерэя «Універсітэт культуры», пл. Кастрычніцкая, 1, Мінск

Беларускія фатографы Дзмітрый Кульпановіч, Ігар Калашнікаў, Анатоль Дрыбас, Віталь Ціхаміраў, Альфрэд Мікус, Віктар Ведзень дэманструюць майстэрства гуміарабікавага фотадруку.

Гуміарабік — старадаўняя фатаграфічная тэхніка, папулярная ў фатографаў-піктарыялістаў канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Тэхналогія ўпершыню выкарыстана ў 1858 годзе для друку чорна-белых і каляровых фатаграфій.

Здымкі, надрукаваныя гумбіхраматным спосабам больш даўгавечныя, чым тыя, што выраблены метадам пігментнага фотадруку. Ад пігментнага фотадруку гуміарабікавы адрозніваецца галоўным чынам выкарыстаннем гуміарабіка замест жэлаціны.

Магчымасць кіравання колерам малюнка і абагуленасць малюнка робяць у канцы XIX стагоддзя гуміарабікавы друк папулярным у фотамастакоў-піктарыялістаў.

Адным з самых актыўных папулярызатараў тэхналогіі выступіў Робер Дэмашы, які прымяняў мастацкую рэтуш як на стадыі падрыхтоўкі святлоадчувальнага пласта, так і на гатовых адбітках.


Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Выстава «Лялькі» ў Віцебску

20.03.2026 16:00 - 30.04.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Квіз «А што ты ведаеш пра БНР?» у Кракаве

24.03.2026 (20:20 - 22:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Народзінны Вячаслаў Кміт у Варшаве

26.03.2026 (19:00 - 21:00) kwatera 27 (chmielna 10a-27)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ