Выстава «Крокі часу. Памятныя мясціны Максіма Багдановіча» ў Мінску

02.04.2026 - 30.04.2026 12:00 - 18:00 Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) Бясплатнае
У музеі Максіма Багдановіча пачала працу выстава «Крокі часу. Памятныя мясціны Максіма Багдановіча».

Выстава паказвае геаграфію жыцця Максіма Багдановіча — яна адлюстроўвае, як прастора фармуе паэтычны голас, а голас паэта, у сваю чаргу, надзяляе гэту мясціну новым сэнсам.

Праз карціны, фатаграфіі і паштоўкі глядач праходзіць шлях ад мінулага да сучаснага, усведамляючы: памяць пра паэта жыве не толькі ў радках яго вершаў, але і ў камянях старых дамоў, выгінах рэк, вуліцах гарадоў.

На выставе прадстаўлены творы беларускіх мастакоў, якія перадаюць вобразы Мінска, Гродна, Яраслаўля, Вільні, Ракуцёўшчыны, Ялты — мясцін, дзе бываў паэт.

Кожны мастацкі твор — гэта падарожжа ў мінулае. А дапаўняюць гэтую гісторыю вітрыны з арыгінальнымі фатаграфіямі і паштоўкамі канца ХІХ — пачатку ХХ ст, якія адлюстроўваюць мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча.

Працуе выстава да 30 красавіка.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Уладзіміра Акулава «Позірк з паднябесся» ў Віцебску

10.04.2026 10:00 - 31.05.2026 17:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Нулявы цыкл» у Мінску (12+)

28.05.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ