Фотавыстава «Пробліскі часу — беларускія фотакнігі і зіны» ў Лодзі

13.06.2024 - 23.06.2024 19:00 - 20:00 Art_Inkubator (Tymienieckiego 3) 30 злотых



У чацвер, 13 чэрвеня, у Лодзі адкрываецца фотавыстава «Пробліскі часу — беларускія фотакнігі і зіны». Гэта частка традыцыйнага Fotofestiwal Lodz.







Дата: 13 чэрвеня

Час: 19.00

Месца: Art_Inkubator, Tymienieckiego 3, Лодзь 




На выставе можна пабачыць беларускія фотакнігі і часопісы, выдадзеныя ў апошнія гады ў розных краінах Еўропы. Усіх іх аўтараў яднае цікавасць да калектыўнай і індывідуальнай памяці.

 У архіве VEHA сабраны сямейныя фотаздымкі, зробленыя ў Беларусі да 1970 г. 

Фотаальбом Аляксея Казанцава «Relaxing Chamber» разглядае архетыпічны сімвалізм жывёл у калектыўнай несвядомай памяці чалавецтва. 

У «Чаромушскай адысеі» Андрэй Логінаў распавядае прыгодніцкую гісторыю знаходкі шкляных негатываў, на якіх невядомы фатограф у вёсцы Заходняй Беларусі зафіксаваў людзей у сапраўды трагічныя перыяды гісторыі. 

Зін Андрэя Анро «Таварыства шчаслівай смерці» — гэта гісторыя бабулі аўтара Галены. Яна далучылася да Апостальства Добрай Смерці і вырашыла да канца жыцця заставацца ў ложку, не ўстаючы, і чакаць хэпі-энду. 

Фатаграфіі Сяргея Брушко з ягонага альбому «Zмена» сталі сімвалам эпохі пераменаў у Беларусі 1980–1990 гадоў.

Яўген Атцецкі ў сваёй «Плошчы пераменаў» разглядае асобу ў кантэксце палітычных зменаў, дзе адлюстроўвае дваровы супраціў рэжыму. 

У зіне «Betonium» Кацярына Кузьмічова даследуе сучасную ідэнтычнасць былых краін Усходняга блока і іх архітэктурную спадчыну — жылыя дамы з жалезабетонных панэляў. 


Куратарка — Вольга Мжэльская. 



Выстава працуе па 23 чэрвеня.



Квіткі: 30 злотых звычайны, 10 — ільготны, абанемент на розныя падзеі фэста — 50 злотых. Дзецям да 12 гадоў уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Сустрэча з Кацярынай Гліністай у Мінску

24.01.2026 (16:00 - 17:00) НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Іван Кірчук у Мінску

31.01.2026 (11:00 - 13:00) палац культуры ветэранаў, (вул. Янкі Купалы, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ