Фотавыстава Віктара Сянькова «Сон»

23.02.2018 12:00 - 19:00 прастора Кніжная шафа (пр. Дзяржынскага, 9, (уваход са двара)) Бясплатнае

Кніжна-выставачная прастора «Кнiжная шафа» прадстаўляе выставу беларускага фатографа Віктара Сянькова. Экспазіцыя «Сон» будзе працаваць з 23 лютага да 24 сакавіка 2018 года.

На выставе будуць прадстаўлены пейзажы, гарадскія замалёўкі, нацюрморты і партрэты, выкананыя ў тэхніцы класічнай аналагавай фатаграфіі.

Многіх месцаў, адлюстраваных на фота, ужо не існуе, і ніхто дакладна не скажа, дзе і ў які час яны былі. Але яны перажылі імгненні, каб ператварыцца ў кадры, што заварожваюць. Кадры, што выклікаюць адчуванне сну, адчуванне пераходу ў іншую рэальнасць, злоўленую фатографам, які здолеў захаваць для нас дымку і чароўнасць мінулых дзён. Работы Віктара Сянькова дзіўным чынам перадаюць незваротнае, тым самым спачатку аглушаюць нашыя органы ўспрымання сваёй унікальнасцю і сапраўднасцю, а затым прасочваюцца ў самыя глыбіні нашай існасці, каб распавесці таямніцу.

Віктар працуе як свабодны фатограф, выкладчык фатаграфіі, арганізатар і куратар выстаў. Ён з’яўляецца членам Беларускага Саюза Дызайнераў і Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў.

У сваёй творчасці Віктар сумяшчае выкарыстанне як сучасных лічбавых тэхналогій, так і аналагавых працэсаў. У сферу яго інтарэсаў уваходзіць арт- і канцэптуальная фатаграфія, бязлінзавая фатаграфія, ручныя і альтэрнатыўныя метады друку.

У дадзены час мастак працуе над некалькімі персанальнымі праектамі і серыямі.

Работы знаходзяцца ў галерэі  GRCU (Славенія), Музеі Набоа Нараньхо (Эквадор), а таксама ў калекцыях прыватных асоб у ЗША, Швецыі, Італіі, Даніі, Вялікабрытаніі, Славеніі, Польшчы, Літвы, Турцыі, Новай Зеландыі, Літвы, Германіі, Аўстраліі.

Запрашаем вас на адкрыццё выставы «Сон», якое адбудзецца 23 лютага а 19-ай гадзіне.

Уваход вольны!

Чакаем вас: г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 9, «Кніжная Шафа» (уваход са двара), тэл.: +375 17 234-48-64.

Час працы экспазіцыі: пн.-пт: 12.00 – 19.00, cуб.: 12.00 – 18.00, нядз.: выхадны.

Е-mail: shafaminsk@gmail.com, кантактная асоба: Анастасія Дудкова, +375 29 637-09-53.


Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава Валянціны Ляховіч “Успаміны” ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 12.04.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Лялькі» ў Віцебску

20.03.2026 16:00 - 30.04.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Гуканне вясны пад Беластокам

28.03.2026 (11:00 - 13:00) Падляшскі музей народнай культуры (ul. Leśna 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ