• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Фотовыстава Элана Лыскова “Camino”

Пачатак: 11.10 (19:00)
Канец: 11.10 (19:00)
Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура
(Мінск, вул. Азгура 8)
Google

“Масса произведений доступна любому из нас, прибавьте сюда шквал несовместимых зрелищ, звуков, запахов, обрушиваемых на наши чувства городской средой. Наша культура зиждется на избытке, перепроизводстве; в результате — неуклонная потеря остроты восприятия.
Все условия современной жизни — ее материальное изобилие, сама ее перенаселенность — действуют заодно, притупляя наши чувства. Сегодня главное для нас – прийти в чувство. Нам надо научиться видеть больше, слышать больше, больше чувствовать”

С’юзан Зонтаг

11 кастрычніка а 19 гадзіне ў Мемарыяльным музее-майстэрне З.І. Азгура адбудзецца адкрыццё выставы фатаграфіі Элана Лыскова “CAMINO”.
Куратар выставы: Кацярына Раюнец.

Шлях Святога Якава альбо Эль Каміна дэ Санц’яга (El Camino de Santiago) — знакаміты паломніцкі шлях да магілы апостала Якава ў гішпанскім горадзе Санц’яга-дэ-Кампастэла.

На выставе «Camino» прадстаўлены фатаздымкі, зробленыя Эланам Лысковым пад час ягонага паломніцтва ў 2015 годзе.

Больш глыбокаму ўспрыняццю фатаздымкаў спрыяе музыка, напісаная nemelowskim спецыяльна для «Camino».

На адкрыцці выставы выступіць музычны гурт BarAkaryna.

Выстава будзе працаваць з 11 кастрычніка па 1 лістапада.

Фатограф Элан Лыскоў нарадзіўся ў Мінску ў 1991 годзе. На сваім шляху да фатаграфіі Элан змяніў некалькі навучальных устаноў. Першапачаткова вывучаў дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя. На другім курсе перайшоў у Акадэмію Мастацтваў на прафесію аб’ёмны дызайн. Праз некаторы час забраў дакументы і працягнуў навучанне жывапісу ў прыватных майстэрнях. Урэшце рэшт пачаў займацца фатаграфіяй.

Крыніцамі натхнення Элана сталі фэшн, прамы партрэт, серыі на хвалюючыя аўтара тэмы: вера, служэнне бедным, унутранае жыццё Касцёла. Навыкі жывапісу спрыялі асваенню фатаграфіі, таксама як і фатаграфія дапамагала знайсці свой шлях у жывапісе. Яна стала інструментам працы над сабой, патаемным дзённікам, рэфлексіяй розуму. Першая персанальная выстава аўтара мела назву “Песня песняў” — гэта была студыйная праца з партрэтам чалавека. На фіксаванне кожнай храналогіі сыходзіла да шасці-сямі гадзін у пошуках глыбіні, таго схаванага, якое можна ўбачыць толькі пільна ўгледзеўшыся. Пасля сваёй першай выставы аўтар на некаторы час пакінуў творчую дзейнасць і замяніў яе сузіраннем. Праз паўтары гады Элан Лыскоў зноў пачаў працаваць з фатаграфіяй і малюнкам,  каб скончыць пачатыя праекты і перайсці да далейшага пошуку.

 

Кантакты:

Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура

вул. Азгура 8

інфа тэл.: +375–17–380 06 32

каса:+375–17–290 93 83

http://www.azgur.by/


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Нічога нечаканага. Лявон Вольскі пра дазвол на ПМЖ за мяжой
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Рэгіна Лавор: «Усё маё існаванне сканцэнтравалася на тым, каб яшчэ больш зберагчы, павялічыць і распаўсюдзіць нашу культуру»
    • Тэст: пазнай архітэктурны стыль храма па фотаздымку
    • «Пасля 2020 года беларусы сталі дарослымі». Стваральнік «Бульбамуві» пра айчыннае кіно, праблемы і выклікі часу
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип