“Францішак Скарына і перарваная традыцыя беларускай еўрапейскасці”. Летняя школа Беларускага калегіюма

Аграсядзіба (в. Валодзькава Глыбоцкага р-ну) 55 рублёў

Беларускі Калегіюм запрашае студэнтаў, выпускнікоў, выкладчыкаў і сяброў супольнасьці да ўдзелу ў Летняй школе 2017.

У 2017 годзе спаўняецца 500 гадоў беларускай друкаванай кнізе, беларускай Бібліі і, па вялікім рахунку, беларускай культурнай ідэнтычнасьці.

Францішак Скарына ўвёў беларускую культуру ў чацьвёрку першых, што здабылі друкаваную перакладную Бібліі да пачатку эўрапейскай Рэфармацыі. Рэфармацыя падштурхнула народы Эўропы да самаасэнсаваньня і спрычынілася да фармаваньня новых нацыянальных культур і ў выніку да нацыянальных дзяржаў. У 16 стагоддзі Беларусь была ў самым віры эўрапейскіх рухаў, а часам апыналася на самым фронце інтэлектуальных, культурных і палітычных падзей.

Што далі тыя працэсы нашай краіне з сёняшняга пункту гледжаньня?

Як паўплывала на беларускае мысьленьне і фармаваньне культурнай прасторы перарванасьць эўрапейскай тоеснасьці беларусаў?

У якіх інтэлектуальных і культурных кантэкстах знаходзіць сябе цяперашняя беларуская супольнасьць?

Што адбываецца ў Беларускай інтэлектуальнай прасторы?

Як можа фармавацца сучасная беларуская ідэнтычнасьць?

У якой ступені на гэты працэс робяць (ці мусяць рабіць) уплыў, з аднаго боку, асэнсаваньне сваіх здабыткаў і, з другога боку, памкненьне інтэгравацца ў сучасны зьменены сьвет?

Дзеля абмеркаваньня гэтых пытаньняў прапануецца тэма Летняй школы:

«Францішак Скарына і перарваная традыцыя беларускай эўрапейскасьці».

У Школе праца будзе адбывацца ў некалькіх фарматах:

– Выступы вядомых беларускіх інтэлектуалаў, творцаў і мэдыя-асобаў з развагамі на вострыя тэмы беларускай гісторыі, культуры, пісьменства, адукацыі, палітычнай думкі ды інш.

– Студэнцкая канфэрэнцыя, да ўдзелу ў якой запрашаюцца слухачы ўсіх аддзяленьняў Беларускага Калегіюму. На абмеркаваньне выносіцца праблема зьменаў беларускай ідэнтычнасьці ў яе гістарычным, культурным, сацыялягічным, камунікатыўна-інфармацыйным ды інш. аспэктах. Канфэрэнцыя дасьць магчымасьць паглыблена абмеркаваць канцэптуальныя (і ня толькі) пытаньні, важныя для маладых беларускіх творцаў і інтэлектуалаў.

– Культурная праграма, нефармальныя камунікацыі і добры супольны адпачынак ў спрыяльнай атмасфэры.

Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца студэнты, выпускнікі, выкладчыкі Беларускага Калегіюму, а таксама сябры супольнасьці і сябры сяброў!

Летняя школа адбудзецца ў суботў і нядзелю 2–3 верасьня  ў прывабнай мясцовасьці на Глыбоччыне.

Пражываньне ў камфортных дамках з усімі выгодамі.

Заяўкі на ўдзел у Школе і тэмы дакладаў можна дасылаць на адрас: info@belcollegium.org

Тэрмін падачы заявак – да 12 жніўня.

Валанцёрская дапамога вітаецца.

Арганізацыйны ўнёсак 55 рублёў.

Па дадатковую інфармацыю зьвяртайцеся на info@belcollegium.org

belcollegium.org

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» у Мінску

12.06.2025 18:00 - 01.08.2025 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Экскурсія па Спасавай слабадзе ў Гомелі

12.07.2025 (10:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Сустрэча з праектам «о(б)суждаем» у Варшаве

12.07.2025 (20:00 - 22:00) Sky Hall Warszawa, Spektrum Tower (28 паверх), (Twarda 18,)

Арніталагічная экскурсія «Уладар пярсцёнкаў» на Палессі

19.07.2025 (06:00 - 21:00) Нацпарк Прыпяцкі (Гомельская вобл.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ