Фрыда Кало. Danza de la Muerte

14.07.2019 17:00 - 22:00 Культ. цэнтр «Корпус» (пр. Машэрава 9/8) Уваход вольны
Мінск танчыць і пяе ў гонар 65-годдзя з дня смерці вялікай мексіканскай мастачкі Фрыды Кала.

Экспрэсіўная і эксцэнтрычная, аматарка тэкілы і тытуню, Фрыда стала знакамітай незадоўга да сваёй смерці... Сёння карціны Фрыды Кала каштуюць мільёны, а яе вобраз зрабіўся сімвалам непахіснай сілы волі.

Апошняй працай мастачкі стаў нацюрморт «Сонечны кавун». Фрыда напісала яго за 8 дзён да смерці. Да карціны яна дадала фразу: «Viva la vida» («Хвала жыццю»). А ўнізе дапісала: «Я весела чакаю адыходу і спадзяюся ніколі не вяртацца. Фрыда».

Смерць у Мексіцы — гэта нагода парадавацца за памерлага і пажадаць яму добрага шляху. Адсвяткуйма смерць гэтай вялікай жанчыны як сапраўдныя мексіканцы!

Сачыце за абвяшчэннем праграмы ў сацыяльных сетках: Facebook і Вконтакте.

Уваход вольны.

Інфалінія:
+375(44)418-20-21.
14 ліпеня (нядзеля)
17.00 — 22.00
Культ. цэнтр «Корпус» (пр. Машэрава 9/8)



Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава Ігара Бяспалава ў Мінску

21.07.2026 11:00 - 08.08.2026 20:00 галерэя «Мастацтва» (пр-т Незалежнасці, 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ