Фестываль “Горад Цудаў”

галерэя Ў (прю Незалежнасці, 37А) Бясплатнае

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” сумесна з кампанiей velcom запрашае дзетак і бацькоў на традыцыйны калядны фестываль – час прыгод і сюрпрызаў, чароўных падарункаў і захапляльных майстар-класаў у “ГОРАДЗЕ ЦУДАЎ”!

Як ствараць казачных герояў і чарадзейныя рэчы, як зрабіць самы лепшы падарунак для сябра і самую незвычайную паштоўку для бацькоў – усе гэта пакажуць і распавядуць прафесійныя майстры, якiя зладзяць серыю майстар-класаў для малых наведвальнікаў фэста па роспiсу драўляных фігурак, падрыхтоўцы эка-гірлянд, папяровых ялінак, натхняльных таблічак i iншых падарункаў.

Разам з галоўным партнерам фэста – кампанiяй velcom – дзецi трапяць у цудоўную “разумную школу” velcom smart children school i пазнаюць, як правесьцi цiкава i карысна час з мабiльным тэлефонам альбо планшэтам, створаць “геройскiя” паштоўкi, якiя пасля фэста будуць адпраўлены адрасатам, разам з бацькамi змогуць прыняць удзел у зборы адпрацаваных батарэек, выкiнуўшы iх у спецыяльны кантэйнер.

НПО “Грансістэма”, партнер фестывалю, дапаможа дзеткам зладзіць падарункi да свята!

Гледачоў i наведвальнiкаў фестывалю ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” чакае праграма з каляднымі спевамі, танцамі і гульнямі ад электроннага праекту ŠUMA voices і дзіцячага фальклорнага ансамблю “Весянчук”. Дзеткі даведаюцца пра тое, як нашыя продкі святкавалі каляды, пазнаёмяцца з каляднымі сімваламі і даведаюцца пра іх сэнсы, а таксама навучацца традыцыйным танцам і паўдзельнічаюць у гульнях.

Суправаджэнне праграмы – візуальная інсталяцыя ад vj Настассi Казленак.

Сярод iншых забаў – гэта майстар-клас “Як пабудаваць замак” у субботу, 20 снежня, у 14:00 у кнігарні “ЛогвінаЎ” i там жа, у нядзелю, 21 снежня, – чытанні дзіцячых кніг і літаратурныя сюрпрызы.

Увесь час будзе адчынена крама дызайнерскіх рэчаў “Ў”, дзе можна будзе набыць для дзетак цацкі, упрыгожванні і іншыя прыемныя рэчы ад беларускіх дызайнераў: для тых, хто яшчэ не вызначыўся са святочным падарункам – гэта безліч варыянтаў святочных сувеніраў!

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Арт-Беларусь: скрозь прастору і час» у Гродне

22.08.2025 18:00 - 21.09.2025 20:00 гарадзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Празе

04.09.2025 17:30 - 21.09.2025 19:00 Dům národnostních menšin (Vocelova 602/3)

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 18:00 - 23.11.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Вольскі ў Чыкага

20.09.2025 (19:00 - 21:00) ShAnet Galleries (1040 South Milwaukee Avenue)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ