Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» ў Гомелі

19.03.2019 08:00 - 17:00 Прастора “Воздух” (вул. Савецкая, 1) Уваход вольны

23 сакавіка ў Гомелі пры падтрымцы Беларускага ПЭН-цэнтра адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» ў кампаніі пісьменнікаў, музыкаў, выдаўцоў і іншых герояў нашага часу.

У праграме: літаратурныя падарожжы, майстар-класы, прэзентацыі, паэтычны марафон, музыка, падарункі, прызы – хлеб і відовішчы. На імпрэзе гледачы змогуць падыскутаваць пра надзённае беларускай літаратуры і даведацца ўсю праўду пра нашыя літаратурныя прэміі.

11.00-11.40 — Літаратурнае падарожжа па Беларусі: дзіцячы квэст (рэгістрацыя на імпрэзу)
11.40-12.20 — Надзея Ясмінска з інтэрактыўнай дзіцячай праграмай па кнізе “Чаму Меша не мае хаты”
12.20-13.20 — Эксперыменты з прозай – сумесны выступ аўтараў Сяргея Дубаўца і Зміцера Бартосіка.
13.20 -14.50 – Паэтычны майстар-клас Таццяны Светашовай «По ком плачет редактор» (Калі хочаш, каб твае вершы разабралі, то дасылай іх сюды)
14.50-15.20 — Прэзентацыя праектаў і прэмій беларускага ПЭН-цэнтру ад сяброў арганізацыі.
15.20-16.00 — Міхаіл Бараноўскі, лаўрэат прэміі “Дэбют” з прэзентацыяй кнігі вершаў “VOLUMEN 1”
16.00-16.30 — Прэзентацыя кнігі Эвы Томпсан “Песняры імперыі: расійская літаратура і каланіялізм”. Размова з перакладчыцай кнігі Таццянай Нядбай
16.30-17.30 — “Я нарадзіўся тут”: чытаюць паэты Гомельшчыны (Сяргей Балахонаў, Уладзімір Ступінскі , Крысціна Бандурына, Агнявiт)
17.30-18.10 — Псіхагеаграфічнае падарожжа Мінск – Варшава – Горадня – Гомель – Вільня праз раман «Хвілінка» разам з аўтарам – лаўрэтам прэміі Гедройца – Ігарам Бабковым (і ягонымі ценямі).
18.10-19.30 — Паэтычны марафон: Віталь Рыжкоў, Таня Светашова, Андрэй Шкіленак, Уладзь Лянкевіч, Таццяна Нядбай.
19.30-20.30 — Джазавыя стандарты ды імправізацыя ад Уладзіслава Козырава.

Можна будзе не толькі паслухаць аўтараў і музыкаў, але і набыць кнігі выдавецтваў “Логвінаў”, “Галіяфы”, “Янушкевіч”, выдаўца Рамана Цымберава ды іншых, а таксама атрымаць аўтографы.

Далучайцеся! Прастора “Воздух” (вул. Савецкая, 1), 11:00 да 21:00

Гэтая падзея ў 
FB і VK

Больш інфармацыі на сайце фестывалю pradmova.by.

Паводле арганізатараў


Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Шэдэўры беларускай зімы» ў Мінску

24.12.2025 11:00 - 10.02.2026 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Свята «Пад ялінкай» у Дукоры

02.01.2026 (13:00 - 18:00) Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Канцэрт "Калядная Сірэна" ў Варшаве

04.01.2026 (19:00 - 21:00) Кавярня "Kryzys" (ul. Wilcza 30)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ