Дабрачынны фестываль “Карчма”

12.09.2015 - 13.09.2015 11:00 - 12:00 в. Гіравічы (Валожынскі р-н) Бясплатнае

Другі дабрачынны фестываль “Карчма” мае адбыцца 12-13 верасня ў в. Гіравічы Валожынскага раёна (35 км ад Мінска) дзеля захавання і падтрымання належнага стану гістарычнай карчмы XVII – XVIII стагоддзяў. Будынак зазнаў на сваім веку безліч незвычайных падзеяў, сярод якіх –побыт ад’ютанта Напалеона, адпачынак паўстанцаў Каліноўскага, захоп жандарамі пісьменніка і тэрарыста Барыса Савінкава. Карчма знаходзіцца непадалёк ад тагачаснага Лас-Вегаса – славутага мястэчка Ракава, знакамітага ў 20-30-я гады сваім кантрабандысцкім жыццём.

Сёння будынак карчмы патрабуе неадкладнай кансервацыі. Жыхары вёскі сваімі намаганнямі прыбіраюць тэрыторыю, але гэтага недастаткова, і карчма працягвае руйнавацца.

Галоўныя фестывальныя дзеянні будуць сканцэнтраваныя на ўпарадкаванні тэрыторыі. Увечары адбудзецца канцэрт з удзелам гуртоў “Стары Ольса”, “Літы Талер”, “Ceiliсh Сeol”, фальклорнага ансамблю “Гасцінец” з Ракава, танцавальнай падтрымкай ад гурта “Фламея” і інш. Спецыяльны госць – Анатоль Кашапараў (ансамбль “Песняры”). На фестывалі будзе арганізаваная намётавая пляцоўка, прадстаўленая рэтра-тэхніка, палявая кухня.

ФЕСТЫВАЛЬ ЗАПРАШАЕ ДА ЎДЗЕЛУ І СУПРАЦОЎНІЦТВА:

• добраахвотнікаў у працы па карчме і падрыхтоўкі сцэны;

• спецыялістаў па рэкламе ў сацыяльных сетках;

• артыстаў і музыкаў (удзел у канцэрце);

• кіроўцаў з транспартам;

• кухараў і дапаможных кухонных працаўнікоў;

• ахову.

ШАНУЮЦЦА ЎСЕ АДДАНЫЯ НЕЗАЛЕЖНА АД ПЕРАКАНАННЯЎ І МОВЫ!

 

Заяўкі і рэгістрацыя ўдзельнікаў:

Зміцер Сасноўскі – zsasnouski@tut.by;

Марыя Рагалевіч – +375 44 5779089.

Фестывальная старонка “Укантакце”, Facebook

УВАХОД ВОЛЬНЫ


Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Карнавал весялосці ў Воранаве

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Гарадскі парк (летняя эстрада)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ