Фестываль “Рок за жыццё”

08.10.2017 17:30 - 17:30 клуб "Republic" (вул. Прытыцкага, 62) ад 5,5 рублёў

Фестываль “Рок за жыццё”, прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання. Каб падтрымаць увядзенне мараторыя на вышэйшую меру ў нашай краіне, гурты “Дай дарогу!”, Akute, Re1ikt, :B:N:, TonqiXod і Haina сыграюць 8 кастрычніка у мінскім клубе Re:Public.

Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Ён заснаваны Сусветнай кааліцыяй супраць смяротнага пакарання — аб’яднаннем прафсаюзаў, мясцовых і рэгіянальных органаў улады, юрыдычных асацыяцый, а таксама праваабарончых арганізацый з мэтай паўсюднай забароны на гэты від вышэйшай меры пакарання. Прыхільнікі руху выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, незалежна ад характару злачынства, характарыстык злачынцы і спосабу, якім дзяржава пазбаўляе жыцця асуджанага. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека.

Беларусь дагэтуль застаецца апошняй еўрапейскай і адзінай постсавецкай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Паводле звестак праваабаронцаў, за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек.

5 кастрычніка распачынаецца традыцыйны Тыдзень супраць смяротнага пакарання, мерапрыемствы якога будуць праходзіць пад слоганам “Смяротнае пакаранне — гэта мінулае”.

Першыя 150 квіткоў – 5,5 рублёў!!! Столік – 11 руб.

kvitki.by

Даведкі: +375 29 121 22 96


Вам можа быць цікава

Выстава «Вечная жаноцкасць» у Мінску

13.06.2025 18:00 - 24.08.2025 20:00 галерэя «Арт-Беларусь» (вул. Казлова, 3)

Спектакль «Дзікае паляванне караля Стаха» ў Брэсце (12+)

19.07.2025 (19:00 - 21:00) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21)

Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве

26.07.2025 (11:00 - 21:00) парк Ёрдана (al. 3 Maja 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ