Фестываль “Салаўё-2015” ў “Вайцюшках”

30.05.2015 16:00 - 23:00 Сядзіба "Вайцюшкі" (в. Васілевічы, 43) 150 000

У гонар адкрыцця сезону 2015 году на хутары Вайцюшкі пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і Саюза беларускіх пісьменнікаў адбудзецца паэтычна-музычны фестываль “Салаўё”.

Удзел возьмуць:

Ігар Бабкоў, Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус, Сяргей Харэўскі, Юля Цімафеева і інш.

 Напрыканцы адбудзецца музычны канцэрт гаспадара хутара

 

Цана ўдзелу ў фэсце 150 000 руб.

Дзеці да 12 год – бясплатна.

 

У цану ўключана: нефармальныя размовы з беларускімі паэтамі і музыкамі, знаёмства з сучаснай беларускай літаратурай, адчайнае купанне ў Нёмане.

Мерапрыемства пройдзе ў сядзібе Вайцюшкі, Наваградскага раёна, у 170 км ад Мінска.

 

З нагоды начоўкі-знаходжання:
1. Абавязкова браць з сабой палатку, дыванок, спальнік і ежу
2. Прыяжджаем на ўласных машынах альбо аўтаспынам
Дадатковыя радасці (лазня) – за дадатковы кошт.

Каб трапіць у лазню, трэба загадзя запісацца – todar@tut.by

Кантактны нумар: +375(29)309-49-79, Зміцер

 

Facebook: www.facebook.com/todar.wajciushkewich

https://www.facebook.com/pages/Vajciushki/411233108980687

http://by.holiday.by/dom/estates/vajciushki

 

МАПЫ ДАЕЗДУ:

вайцюшківайцюшкі2


Вам можа быць цікава

Прэзентацыя кнігі Аляксея Кулакова «Давай памаўчым» у Мінску

16.04.2026 (19:00 - 21:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Паша Крывец у Браціславе

16.04.2026 (19:00 - 21:00) Show Factory (Klobučnícka 442/4)

Сустрэча з Паўлам Севярынцам у Вільні

18.04.2026 (17:30 - 19:30) Беларускі дом (Vilniaus, 20)

Прэзентацыі кніг «RozUM Media» ў Беластоку

18.04.2026 (18:00 - 20:00) хаб «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ