17-19 красавіка ў Беластоку адбудзецца Кніжны кірмаш, падчас якога запланаваныя і мерапрыемствы, датычныя беларускай літаратуры. На месцы 79 размесціцца салон незалежных беларускіх выдавецтваў.
«Гэта добрая нагода сустрэцца з аўтарамі і выдаўцамі, паглядзець, чым сёння жыве беларуская кніжная прастора, пагартаць новыя выданні і знайсці штосьці цікавае для сябе», — адзначаюць арганізатары.
Дата: 17-19 красавіка
Расклад працы наступны:
17.04.2026 / 10:00–18:30
18.04.2026 / 10:00–18:30
19.04.2026 / 10:00–16:30
Месца: Chorten Arena, ul. Słoneczna 1, Беласток. Стэнд 79
Падчас кірмаша, 19 красавіка, адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам і юрыстам Максімам Знакам (зала № 2, пачатак у 11:00, уваход вольны).

Максім Знак (нар. 1981) — выбітны беларускі юрыст, праваабаронца і аўтар. Максім Знак на працягу 16 месяцаў знаходзіўся ў следчым ізалятары СІЗА № 1 у Мінску, а з 2022 года адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 3 (ІК № 3) у Віцебску. З снежня 2022 года ён знаходзіўся ў штрафным ізалятары або ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ і ШІЗА). З лютага 2023 года неафіцыйна і незаконна да яго быў ужыты рэжым incommunicado, які працягваўся да прымусовай дэпартацыі ў снежні 2025 года. Падчас знаходжання ў турме ён напісаў «Зекамерон» — зборнік са 100 апавяданняў, якія з гумарам і вялікай устойлівасцю апісваюць жыццё ў беларускай турме. Пасля гадоў міжнароднага ціску Знак быў вызвалены і вымушаны эміграваць 13 снежня 2025 года. 18 яго кніг, шмат песень, вершаў і іншых праектаў засталіся ў турме.
Таксама ў межах кніжнага кірмашу 18 красавіка адбудзецца творчая сустрэча з Арцёмам Шуканавым, аўтарам кнігі «Пентаквантар» (зала № 2, пачатак у 11:00, уваход вольны). Мадэратарка сустрэчы — Дар’я Бялькевіч. Сустрэча будзе перакладацца на польскую мову.
Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.