Фестываль “Жывое неба Браслава”

11.07.2015 - 12.07.2015 15:00 - 04:00 г.Браслаў, "Замкавая гара" Бясплатнае

У самым сэрцы Браслаўшчыны – на тэрыторыі гісторыка-архітэктурнага помніка “Замкавая гара” штогод праводзіцца музычная і культурная падзея – фестываль “Жывое неба Браслава”, які арганізуецца сіламі браслаўскіх музыкаў-аматараў. Для ўдзелу адбіраюцца лепшыя каманды з розных гарадоў Беларусі.

Праграма фестывалю:
11 ліпеня – з 15.00 – фестывальная праграма, выступ музычных калектываў.
12 ліпеня – з 00.00 да 04.00 – начная дыскатэка ад начнога клуба “RED”.

Для гасцей будуць працаваць некалькі летніх кафэ, у якіх можна паспрабаваць стравы браслаўскіх кухараў і кандытараў, сагрэцца гарачымі напоямі.

На пляжы возера Дрывяты можна ўзяць напракат лодку або катамаран, пракаціцца на паруснай яхце, пагуляць у валейбол ці проста загараць і купацца.

Месца: г.Браслаў, “Замкавая гара”
Час: пачатак у 15.00
Кошт: квіткі будуць прадавацца пры ўваходзе на “Замкавую Гару” (толькі за наяўны разлік). Кошты на квіткі: 100 тыс. бел. руб. – поўны (ад 13 гадоў), 50 тыс. бел. руб. – ільготны (для дзяцей да 13 гадоў і для пенсіянераў).

 

БелТА


Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ