У суботу, 31 студзеня, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца прэзентацыя выставы «Беларусь. Галасы забароненых кніг», а таксама сустрэча з «забароненым» аўтарам, гісторыкам Алесем Смаленчуком.
Прэзентуе выставу старшыня беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.
Алесь Смаленчук прапануе паразважаць на тэму «Забаронена чытаць: чаму ўлады баяцца кніг», паглядзець на забарону кніг як на ўстойлівую палітычную і гістарычную практыку.
Чаму кніга застаецца пагрозай для аўтарытарнай улады?
Якія тэмы, словы і інтэрпрэтацыі гісторыі выклікаюць найбольшы страх?
І што насамрэч стаіць за спробамі забараніць чытанне?
Асобнае месца ў размове зойме асабісты досвед аўтара: пад забаронай яго кніга «“Вызваленыя” і заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939–1941 гг. у дакументах беларускіх архіваў».
Уваход вольны.