Галіна Азеран у Ерэване

12.04.2025 20:00 - 22:00 MUHA (1-3 bldg, 1 Lane) 7077 драм



У суботу, 12 красавіка, віцебская спявачка, кампазітарка і прадзюсарка Галіна Азеран, вядомая як Chikiss, прыбывае ў Ерэван з прэзентацыяй альбома «Between Time and Laziness».





Напісаны ў Санкт-Пецярбургу, Берліне і Афінах, створаны пры ўдзеле фінскага мультыінструменталіста Jaakko Eino Kalevi і выпушчаны на нямецкім лэйбле Bureau B, гэты альбом увасабляе ў сабе экзістэнцыйныя, псіхалагічныя і філасофскія разважанні ў фармаце песень.

Даследуючы тэмы матывацыі і самасумнення, доўгі цень Савецкага Саюза і калектыўную эмпатыю з кінематаграфічным размахам, Chikiss балансуе паміж цемрай і святлом, у сваім самым прадуманым і вывераным вакальным альбоме, робячы выбар на карысць надзеі.


Квіткі коштам 7077 драм бярыце па спасылцы.


 


Вам можа быць цікава

Выстава «Рай» у Віцебску

21.02.2025 17:00 - 20.06.2025 19:00 арт-прастора «Талстога, 7» (вул. Талстога, 7)

Чытанне п’есы «...І лісце вернецца да каранёў» у Мінску (18+)

03.04.2025 (19:00 - 20:30) Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii (вул. Крапоткіна, 44)

Выстава скетчбукаў у Мінску

04.04.2025 11:00 - 27.04.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ